Зараз вы тут: Навiны » З’явіўся новы метадычны сайт для беларускіх настаўнікаў http://aacenka.by

Актыўная Ацэнка (Formative Assessment) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы. Актыўная Ацэнка – методыка навучання, якая дапамагае настаўнікам добра вучыць, а вучням паспяхова вучыцца.
Актыўная ацэнка, вядомая таксама як «ацэнка ў дапамогу навучанню”, ў многіх краінах лічыцца адным з найбольш перспектыўных напрамкаў рэфармавання адукацыі. Даклад Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР) у 2005 г. сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду ацэнкі ў паляпшэнні вынікаў навучання, падрыхтоўкі да навучання на працягу ўсяго жыцця і забеспячэнню роўных магчымасцяў у галіне адукацыі.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары