Зараз вы тут: Навiны » Зварот удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства да калег з арганізацый трэцяга сектару Беларусі

pict

Шаноўныя калегі!

Мы, прадстаўнікі грамадскага сектара Беларусі, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства, з пільнай увагай сочым за дзеяннямі дзяржаўных органаў, а таксама розных ініцыятыў па наладжванні дыялогу паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю ў Рэспубліцы Беларусь.

Беларускае грамадзянская супольнасць на сённяшні дзень знаходзіцца ў вельмі неспрыяльных умовах, якія не даюць магчымасці быць раўнапраўным суб’ектам у дыялогу з дзяржавай. Наяўнасць крымінальнай адказнасці за дзейнасць незарэгістраваных ініцыятыў, практыка неабгрунтаваных адмоў у рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў і іншых формаў некамерцыйных арганізацый, ігнараванне існых пляцовак для дыялогу кажуць аб превалюючым падыходзе ў стаўленні дзяржавы да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Дадзеную сітуацыю ніяк нельга прызнаць адпавядаючай еўрапейскім нормам і прынцыпам адносін грамадзянскай супольнасці і дзяржавы, яна, безумоўна, патрабуе змен у кірунку ўмацавання магчымасцяў для вядзення канструктыўнага і раўнапраўнага дыялогу.

Адмысловая ўвага і заклапочанасць удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства выклікае дзейнасць па стварэнні платформаў грамадзянскай супольнасці, ініцыяваная праектам “Развіццё патэнцыялу для супрацоўніцтва дзяржаўных і грамадскіх арганізацый”. Як вынікае з заяў у прэсе, дадзены праект рэалізуецца Цэнтрам «СКАФ» пад эгідай АБСЕ ў супрацоўніцтве з Міжнароднай арганізацыяй CIVICUS для стварэння механізму дзяржаўна-грамадскага ўзаемадзеяння ў Беларусі.
На працягу папярэдніх месяцаў дзеянні ў межах гэтага праекта выклікалі шмат заўваг з боку шэрагу грамадскіх арганізацый, звяртаўшых увагу на:

  • Ігнараванне ініцыятарамі праекта іншых ужо існых дыялогавых пляцовак (адукацыйнай, праваабарончай, экалагічнай, моладзевай і г.д.).
  • Недастатковую публічнасць і адкрытасць, адсутнасць выразных працэдур у практыцы арганізацыі сустрэч па абмеркаванні ідэй стварэння так званых “тэматычных платформаў грамадзянскай супольнасці”, што выяўляецца ў абмежаваным запрашэнні ўдзельнікаў на сустрэчы, ігнараванні заўваг і прапаноў, якія носяць крытычны характар, неадпаведнасці некаторых публічных заяў рэальным дзеянням падчас мерапрыемстваў і г.д.
  • Пазбяганне шырокага і дастатковага абмеркавання праведзенага даследвання Індэкса грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь і яго высноў, а таксама адсутнасці незалежнай экспертызы якасці даследвання, яго вынікаў і прапанаваных на гэтай аснове мадэлі арганізацыі платформ і набору дзеянняў.

У існых на сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь умовах дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, партый, некамерцыйных устаноў, асацыяцый, фондаў, прафзвязаў, рэлігійных арганізацый і нефармальных ініцыятыў адсутнічаюць падставы для фарсіраванага фармавання нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці. Для рэалізацыі гэтай ідэі ў інтэрасах наладжвання рэальнага і раўнапраўнага дыялогу грамадзянскай супольнасці і дзяржавы ўсе зацікаўленыя ў развіцці такой платформы суб’екты мусяць прайсці доўгі і працаёмкі шлях па дасягненні паразумення, уліку ўзаемных інтэрасаў, стварэнню максімальна шырокай інстытуцыянальнай базы зацікаўленых арганізацый і ініцыятыў, развіццю практыкі дэлегавання паўнамоцтваў і іншых дэмакратычных механізмаў.

Тым не менш, на 14 лістапада 2010 года Цэнтрам «СКАФ» прызначана правядзенне нацыянальнай канферэнцыі па выніках даследвання Індэкса грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь і распрацоўцы праектаў тэматычных платформ грамадскіх аб’яднанняў па пытаннях адукацыі, культуры, бізнэса і інш. (гл. http://civilsociety.blog.tut.by/?page_id=55).

Нашы намаганні па абмеркаванні з арганізатарамі праекта мэтазгоднасці стварэння платформ у сучасных умовах, а таксама дачаснасці рэалізацыі гэтага працэсу, непрымальнасці яго механізмаў і хуткасці не прывялі да сутнасных зменаў у ходзе рэалізацыі праекта.

Нягледзячы на гэта, арганізацыі-удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства вырашылі прыняць удзел у азначанай Канферэнцыі і такім чынам:

  • арганізаваць рэальнае абмеркаванне і экспертызу праведзенага даследвання Індэкса грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • прадставіць на канферэнцыі альтэрнатыўнае бачанне мадэлі дыялогу грамадскага сектару і дзяржавы, а таксама формаў, механізмаў і прынцыпаў рэалізацыі ідэі стварэння платформ грамадзянскай супольнасці;
  • забяспечыць прызнанне і месца ў дыялогу ўжо існуючым структурам, якія ў значнай ступені выконваюць функцыю тэматычных пляцовак грамадзянскай супольнасці;
  • падтрымаць ідэю тэматычнай арганізацыі суб’ектаў грамадзянскай супольнасці – але пакуль толькі на узроўні стала дзейнічаючых круглых сталоў (па адукацыі, сацыяльных пытаннях, экалогіі і інш.);
  • блакаваць абвяшчэнне стварэння нацыянальнай платформы ў межах гэтага праекта на дадзеным этапе як непрымальную авантуру. Прапанаваць свой удзел і ініцыятыву пры больш павольным і абгрунтаваным разварочванні гэтага працэсу на працягу 2011 года;
  • забяспечыць прысутнасць на канферэнцыі незалежных назіральнікаў з боку міжнародных структур і амбасадаў, а таксама журналістаў незалежных СМІ.

Заклікаем усіх нашых калег з грамадскіх аб’яднанняў, партый, некамерцыйных устаноў, асацыяцый, фондаў, прафзвязаў, рэлігійных арганізацый і нефармальных ініцыятыў, сетак, кампаній і кааліцый заявіцца на ўдзел у канферэнцыі 14 лістапада і падтрымаць актыўнымі дзеяннямі там нашу пазіцыю.

Менск, 5 лістапада 2010 г.

Подпісы

Сяргей Мацкевіч, cпікер  Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства, Асамблея НДА Беларусі

Уладзіслаў Вялічка, нацыянальны каардынатар Форума па Беларусі, Міжнародны кансорцыюм “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ”

Таццяна Гацура, Міжнародная хельсінкская асацыяцыя па правах чалавека

Ігар Лялькоў, ГА “БНФ “Адраджэньне”

Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь, Брусэль

Ірына Віданава, Мультымедыя часопіс “34”

Дзмітрый Карпіевіч, ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”

Аляксандр Каралевіч, ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”

Таццяна Пашэвалава, ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”

Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Уладзімір Мацкевіч, Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Алена Танкачова, Асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”

Алесь Лагвінец, ПГА “Рух “За свабоду”

Аляксандр Адамянц, часопіс “Новая Еўропа”

Жана Літвіна, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Міраслаў Кобаса, АГА “Фонд ім. Льва Сапегі”

Сяргей Драздоўскі, ГА “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў вазочнікаў”

Ірына Жыхар, РГА “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын”

Ірына Сухій, ГА “Экадом

Дзяніс Мел’янцоў, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Сяргей Варанкевіч, Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Грамадзянскі форум”

Святлана Каралёва, Нацыянальны Савет моладзевых і дзіцячых арганізацый Беларусі “РАДА

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары