Зараз вы тут: Навiны » Змены, каб далучыцца да Балонскага працэсу

Першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук пацвердзіў, што Беларусь жадае ўдзельнічаць у інтэграцыйных працэсах у еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. «Беларусь гатовая ўзяць на сябе адказнасць за правядзенне палажэнняў Балонскай дэкларацыі ў нацыянальную сістэму адукацыі», – кажа чыноўнік.

Заяўку разгледзяць у красавіку 2012 г. На якія змены мусіць пайсці нашая сістэма адукацыі?
Першае, мусіць зменшыцца тэрмін навучання – да 4 гадоў ва ўніверсітэце. Другое, мае змяніцца арыентаванасць курсаў, яны стануць больш практычныя. Хутчэй за ўсё, скароціцца колькасць выкладчыкаў. Цяпер у беларускіх універсітэтах суадносіны – адзін выкладчык на дзесяць студэнтаў, у той час, як у Нямеччыне на аднаго выкладчыка прыпадае да 50 студэнтаў. Адсюль – навучанне стане больш арыентавацца на самападрыхтоўку.
«Балонскі працэс дасць студэнтам магчымасць удзельнічаць у еўрапейскіх адукацыйных працэсах, павысіць студэнцкую мабільнасць, – лічыць выкладчыца факультэту міжнародных дачыненняў Белдзяржуніверсітэту Валерыя Кліцунова. – Еўрапейскія студэнты могуць прэтэндаваць на стыпендыі ды гранты, якія выдае Еўрапейскі Звяз, змяняць універсітэт або спецыялізацыю падчас вучобы, з’ехаць на вучобу ў іншую краіну, але ўрэшце дыплом студэнта будзе дзейсны на ўсёй тэрыторыі ЕЗ – гэта спрашчае працаўладкаванне». На меркаванне эксперта, беларуская сістэма адукацыі гатовая да пераменаў: «Наспеў час ствараць такія ўмовы для навучання, якія прынятыя ва ўсім свеце. Толькі гэтак мы можам зацікавіць будучых студэнтаў, у тым ліку замежных».

belsat.eu

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары