Форум грамадзянскай супольнасьці праграмы Усходняга партнэрства Эўразьвязу быў створаны для таго, каб грамадзянскія супольнасьці краінаў-удзельніцаў маглі больш актыўна ўдзельнічаць як ў наглядзе, так і непасрэдна ў рэалізацыі праграмы УП у сваіх краінах.
Наступны Форум грамадзянскай супольнасьці УП адбудзецца 28-30 лістапада ў г.Познань, Польшча. Беларускія арганізацыі, якія маюць цікавасьць да праграмы Усходняга партнэрства і хацелі б паўдзельнічаць у міжнароным форуме грамадзкіх лідэраў з краінаў-удзельніцаў праграмы, запрашаюцца падаваць заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве.
Апошні тэрмін падачы заявак: 26 чэрвеня 2011 году. Запоўненую заяўку трэба даслаць на электронны адрас: applications@eap-csf.eu.
Падрабязная інфармацыя, у тым ліку й форма заяўкі, знаходзіцца па спасылцы: http://www.eap-csf.eu/ru/news-events/news/invitation-to-submit-expressions-of-interest