Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці:
“Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі”
5-6 ліпеня 2010 г., Менск
Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, паўнамоцныя асобы беларускай дзяржавы і дыпламатычных прадстаўніцтваў краін ЕС і краін-партнёраў УП, прадстаўнікі экспертнай супольнасці Беларусі!
Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці “Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі”, якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы “Усходняе партнёрства”, а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы “Усходняе партнёрства” як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.
Удзел у Канферэнцыі можа быць заяўлены ў адной з двух магчымых формаў:
- Аўтар экспертнай прапановы па далейшым разгортванні дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці на перспектыву 2010-2012 гг.
- Удзельнік пленарных паседжанняў і працоўных груп Канферэнцыі.
Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 20 чэрвеня 2010 года даслаць запоўненую форму заяўкі (Дадатак 2) на электронны адрас Аргкамітэта канферэнцыі csfbelarus@gmail.com. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміна, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Асобную ўвагу патэнцыйных заяўнікоў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе траншпартныя выдаткі ўдзельнікаў.
Кантактная інфармацыя:
Па ўсіх пытаннях, што вас цікавяць, просім звязвацца з каардынатарам Тэхнічнай групы Арганізацыйнага камітэта Галінай Чарапок
Эл.пошта: csfbelarus@gmail.com
Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 3105024 (пн.-пт., з 10:00 до 18:00)
Усю інфармацыю аб Канферэнцыі можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO
Чакаем вас на Канферэнцыі “Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі”!
З павагай,
Аргкамітэт канферэнцыі
даданыя файлы