Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Навiны, Слайдшоу » Грамадскае абмеркаванне пілотнай версіі стандартаў якасці правайдэраў адукацыі дарослых BELLAQUA

15 мая 2019 года Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы правяла прэзентацыю пілотнай версіі стандартаў якасці правайдэраў адукацыі дарослых BELLAQUA.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел эксперты і эксперткі з робных правайдэраў дадатковай адукацыі, дзяржаўнай і недзяржаўнай форм уласнасці. 

На прэзентацыі прагучалі вітальныя прамовы ад Кіраўніка Дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі Клода Альтэрмата, Намеснік кіраўніка ўпраўлення па міжнароднай супрацы Дзяржаўнага сакратарыяту па адукацыі, даследванням і інавацыям Швейцарыі Бенедыкт Хаўзер, Кіраўнік аддзелу дадатковай адукацый дарослых Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Алег Машарскі і эксперт Швейцарскай асацыяцыі адукацыі дарослых Андрэ Шлэфлі.

Падчас мерапрыемства Старшыня рады АДАіА Зміцер Карпіевіч прадставіў місію і мэту распрацаваных стандартаў. Мэнэджэрка праекта Саша Кузьміч прадставіла структуру і змест кампанентаў і стандартаў, а таксама акрэсліла механізм рэалізацыі сістэмы і патэнцыйныя выгоды ад праходжання добраахвотнай сертыфікацыі. З прэзентацыяй можна азнаёміцца тут >>.

Пасля прэзентацыі паміж удзельнікамі і ўдзельніцамі адбылася дыскусія, у межах якой праблема якасці ў адукацыі дарослых была агучаная як вельмі актуальная для ўсіх катэгорый правайдэраў. У той жа час, гучалі і крытычныя заўвагі адносна магчымасці зрабіць сістэму, якая задавальняла б і малыя, і буйныя арганізацыі. Адказы на пытанні давала экспертная група па распрацоўцы сістэмы (Васіль Пронь, Сяргей Лабода і Саша Кузьміч), а таксама іншыя ўдзельнікі і ўдзельніцы Нацыянальнай рабочай групы.

Такія абмеркаванні маюць важнае значэнне для экспертаў і экспертак, якія працуюць над удасканаленнем стандартаў BELLAQUA, бо толькі праз зваротную сувязь ад прафесіянальнай супольнасці змест стандартаў можна акрэсліць такім чынам, каб ён задаваў сапраўды высокую планку якасці арганізацый адукацыі дарослых.

Таму мы публікуем дапаможнік BELLAQUA для грамадскага абмеркавання.

Калі ў вас ёсць каментары і заўвагі, калі ласка, дашліце іх мэнэджэрке праекта Сашы Кузьміч на электронную пошту amnicat@gmail.com да 01.06.2019 г. Калі вы хацелі б далучыцца да працы Нацыянальнай рабочай групы, вы можаце паведаміць пра гэта Сашы, з указаннем сваіх кантактных дадзеных, пасады і арганізацыі. Бліжэйшая сустрэча НРГ адбудзецца ў першы тыдзень чэрвеня (палова працоўнага дня).

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2019 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары