Зараз вы тут: Навiны » Запрашаюцца валантэры з Беларусі для працы ў польскай арганізацыі

Польскае Таварыства міжнародных і міжкультурных абменаў АНАВОЙ у партнерстве з ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” (Гродна) шукае валантэра з Беларусі для працы ў польскай арганізацыі.

Час валантэрскага праекту – 01.06. – 31.12.2011

Праект фінансуецца ў межах праграмы ЕС “Моладзь у Дзеянні” – акцыя Еўрапейская валантэрская служба.

Валантэр будзе жыць і працаваць у прыгожым падляскім мястэчку Міхалова, 50 км ад Беластоку. Будзе забяспечаны пражываннем, сродкамі на харчаванне, кішэннымі грошамі, сродкамі на транспартныя выдаткі, візай і страхоўкай. Таксама для валантэра будуць арганізаваныя курсы польскай мовы.

Ролі і задачы валантэра ў Таварыстве АНАВОЙ:

– дапамога у арганізацыі культурніцкіх заняткаў для дзяцей, моладзі ў Міхалове (напр. журналісцкі гурток, фатаграфічны гурток і г.д.)

– дапамога ў арганізацыі і каардынацыі праектаў, датычных арганізацыі “Анавой”

– дапамога пры розных культурніцкіх імпрэзах, семінарах і трэнінгах

– дапамога ў праектах, скіраваных да вучняў школ і настаўнікаў у сферы развіццёвай адукацыі

– дапамога ў арганізацыі межнароднай канферэнцыі настаўнікаў

– дапамога ў рэдагаванні Інтэрнет-старонкі, вэб-газеты для моладзі.

Арганізацыя чакае, што валантэр таксама будзе выказваць ініцыятыву арганізацыі ці правядзення розных цікавых рэчаў для мясцовай моладзі і дзяцей ці іншых груп насельніцтва. Магчымасці на ўласныя праекты і ініцыятывы таксама будуць.

Час працы валантэра дастаткова гнуткі, чакаецца, што працоўны час будзе займаць у сярэднім 35 гадзін на тыдзень. Два выходныя на тыдзень, а таксама выходныя на святы і 14 дзён адпачынку цягам праекту.

Напрыканцы праекту валантэр атрымае адмысловы сертыфікат Youthpass, які пацвярджае ўдзел валантэра ў праекце і апісвае характар ягонай працы.

Нейкіх асаблівых уменняў ад валантэра ў праекце не вымагаецца. Важныя энтузіязм, энергія і матывацыя.

Узрост – ад 18 да 30 гадоў.

Больш даведацца пра дзейнасць таварыства “Анавой”, у тым ліку з рэалізаванымі арганізацыяй валантэрскімі праектамі, можна на старонцы http://www.anawoj.org/

Даведацца больш пра праграму “Моладзь у Дзеянні” і Еўрапейскую валантэрскую службу можна па спасылцы http://www.salto-youth.net/rc/eeca/languages/magchymasci/by_akcja2/

Аб сваім намеры паўдзельнічаць у праекце, а таксама за дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па эл. пошце *: kryvichanka@gmail.com.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


4 × 2 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары