Зараз вы тут: Навiны » ЗАПРАШАЕМ ПАДПІСВАЦЬ КАЛЕКТЫЎНЫ ЗВАРОТ ПА ПРАЕКЦЕ ЗАКОНА “АБ НЕКАМЭРЦЫЙНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯХ”

Шаноўныя калегі!

Цягам апошняга году ў Беларусі ажыцьцяўляецца распрацоўка праекта закона “Аб некамэрцыйных арганізацыях”. Гэты новы нарматыўна-прававы акт закране інтарэсы ўсіх грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў, палітычных партыяў, прафэсійных саюзаў, рэлігійных арганізацыяў ды іншых некамэрцыйных арганізацыяў.

На гэты момант шэраг НКА ды экспэртаў выказалі свае заўвагі ды прапановы да зьместу будучага  закона. У сакавіку бягучага году заплянаванае ўнясеньне праекта закона ў Палату прадстаўнікоў. Такім чынам, цяпер вельмі спрыяльны момант для агучваньня кансалідаванай пазыцыі грамадзянскай супольнасьці па новым заканадаўчым акце.

На падставе абмеркаваньня ў асяродку экспэртаў, грунтуючыся на тэксце праекта ды прапановах шэрагу арганізацыяў адмыслоўцамі Асамблеі НДА і Цэнтра прававой трансфармацыі быў выпрацаваны калектыўны зварот беларускіх НКА да суб’екта заканадаўчай ініцыятывы (Савет міністраў) і органа заканадаўчай улады (Палата прадстаўнікоў).

Гэты калектыўны зварот прапануецца для падпісаньня ўсім беларускім некамэрцыйным арганізацыям (грамадзкім аб’яднаньням, фондам, саюзам і асацыяцыям, палітычным партыям, прафэсійным саюзам, установам, суполкам уласьнікаў, рэлігійным арганізацыям) у якасьці агульных ўзгодненых прапановаў беларускіх НКА па прынцыповых нормах будучага закону.

Подпісы пад зваротам будуць зьбірацца да 23 лютага, пасьля чаго арганізатары звароту перададуць яго ў Савет міністраў і Палату прадстаўнікоў.

У даданых файлах вы знойдзеце дакумэнт, прапанаваны для падпісаньня, а таксама тэкст праекта закона “Аб некамэрцыйных арганізацыях” ды тэхнічную інструкцыю.

З надзеяй на калектыўнае адстойваньне

інтарэсаў грамадзянскай супольнасьці –

Цэнтар прававой трансфармацыі

Выканаўчае бюро Асамблеі НДА

************

Як далучыцца да калектыўнага звароту:

Зварот складзены па-беларуску і па-расейску, пры гэтым абодва варыянты маюць аднолькавы зьмест і юрыдычную моц. Зацікаўленым суб’ектам прапануецца абраць для падпісаньня адзін з прапанаваных варыянтаў тэксту – расейскамоўны альбо беларускамоўны.

Падпісваць варта тры асобнікі звароту (адзін – ураду, другі – парлямэнту, трэці будзе захоўвацца ў якасьці кантрольнага ў ініцыятараў звароту).

Згодна з патрабаваньнямі заканадаўства, звароты юрыдычных асобаў мусяць мець вызначаныя рэквізыты. Яны аформленыя ў выглядзе табліцы ўнізе зварота. Пры гэтым неабходна ставіць і пячатку арганізацыі. Подпіс мусіць ставіць кіраўнік арганізацыі, альбо, на падставе даверанасьці ці статута арганізацыі – іншая ўпаўнаважаная асоба (напрыклад, намесьнік кіраўніка).

Подпіс пад калектыўным зваротам можна паставіць, зьвярнуўшыся да адказных асобаў:

Вольга Смалянка (029) 6550667 smolyanochka@gmail.com , infolawtrend@gmail.com

Юры Чавусаў (029) 6414347 yourich@tut.by

Галіна Чарапок (029) 7785182 info@lawtrend.org

Натальля Казлоўская (029) 6866127 , (029)7098139 ngo@belngo.info

Сяргей Лісічонак (029) 6050158 sl@belngo.info

Для рэлігійных арганізацыяў: Дзіна Шаўцова (029) 6177751 imperatiw@mail.ru

Калі арганізацыя падпісвае дакумэнт з разлікам перадаць падпісаныя асобнікі праз пошту, то просім зьвязацца з пазначанымі вышэй асобамі для перадачы падпісанага звароту альбо даслаць яго на адрас: 220068 Мінск, а/c 48.

Прадстаўнікі незарэгістраваных арганізацыяў (ліквідаваных праз суд альбо тыя, якія ня здолілі атрымаць рэгістрацыю) могуць далучацца да калектыўнага звароту ў якасьці  фізычных асобаў, пазначыўшы пры падпісаньні сваю прыналежнасьць да арганізацыі і яе статус (ліквідавана альбо адмоўлена ў рэгістрацыі) і свой адрас месца жыхарства.

zakon_0

RU_NKO_PREDLOZHENIJA

BY_NKO_PRAPANOVY

instrukcyja

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары