Зараз вы тут: Навiны » Запрашаем на прэзентацыю дыска “Гадуем беларусаў-2”

HB-2Шаноўныя настаўнікі, метадысты, адукатары, школьнікі, бацькі!

Таварыства беларускай школы і інфармацыйна-метадычны сайт “Nastaunik.info” запрашаюць вас на на выставу-прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў “Гадуем беларусаў-2”, прымеркаваную да  пачатку новага навучальнага года.
Выстава-прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня з 17:00 да 19:30 у сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе г. Мінск, вул Румянцава, 13 (ст. метро  Плошча Перамогі).
У праграме прэзентацыя зместу дыска, сустрэча з аўтарамі і складальнікамі дыска, салодкія пачастункі.

Усе настаўнікі і адукатары атрымаюць дыскі “Гадуем беларусаў-1” і “Гадуем беларусаў-2” у падарунак.

Даведка:
Дыск “Гадуем беларусаў-2” – гэта складанка метадычных матэрыялаў і аўтарскіх распрацовак беларускіх настаўнікаў. Дыск мае старонкі з песнямі і музыкай для аздаблення школьных святаў, фанаграмамі, караоке, сцэнарыямі школьных мерапрыемстваў, трэнінгамі для школьнікаў, навучальнымі гульнямі і відэаролікамі.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Адзін камэнтар

  1. Aliaksandr says:

    А дзе магчыма набыць?

Дадаць каментар


4 + 2 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары