Зараз вы тут: Навiны » ЗАКЛІКАЕМ ПАДАВАЦЬ ЗАЯЎКІ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ІІ ФОРУМЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЭРСТВА

Шаноўныя калегі, паводле неафіцыйнай інфармацыі беларускія НДА дэманструюць вельмі невялікую актыўнасьць у справе падачы заявак на Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга Партнэрства, які адбудзецца ў Бэрліне 18-19 лістапада 2010 году.

Заклікаем Вас актыўна высоўваць свае кандыдатуры для ўдзелу ў форуме – дэдлайнам для падачы першасных заявак пазначна 2 ліпеня.

ІІ Форум Грамадзянскай Супольнасьці адбудзецца у Бэрліне ў працяг І Форуму, які ў мінулым лістападзе сабраў больш за 200 грамадзкіх арганізацыяў. Падчас Форуму будуць абмяркоўвацца праблемы й пляны па разьвіцьці праграмы Усходне-Эўрапейскага Партнэрства.

Да ўдзелу запрашаецца НДА любога кшталту (прафсаюзы, прафэсійныя асацыяцыі, некамэрцыйныя фундацыі, нацыянальныя сеткі грамадзкіх арганізацыяў і г.д.).

Выдаткі на праезд і пражываньне будуць кампэнсаваныя прадстаўнікам усходне-эўрапейскіх краінаў-партнэраў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 2 ліпеня 2010 г.

Форму заяўкі глядзіце ў даданым файле “application_form_csf_2010_en“.

Запоўненую заяўку дасылайце на эл. адрас: RELEX-EAP-CIVIL-SOCIETY@ec.europa.eu

Больш падрабязная інфармацыя па-ангельску – па спасылцы: http://ec.europa.eu/external_relations/eastern/civil_society/second_csf_meeting_2010_en.htm

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары