Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Навiны, Слайдшоу » Заклікаем вызваліць палітычных зняволеных, усіх затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў! Заява Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы

Мы, сябры Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, выказваем свой рашучы пратэст супраць неабгрунтаванага і незаконнага затрымання 5 і 6 верасня прадстаўнікоў партнёрскіх і сяброўскіх арганізацый:

Андрэя Ягорава, палітолага і грамадскага актывіста, старшыні Каардынацыйнага Камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форуму Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства, члена Савета «Зялёнай сеткі» і члена Каардынацыйнага Савета, ініцыяванага Святланай Ціханоўскай.
Андрэй Ягораў быў выкрадзены невядомымі людзьмі на вуліцы ў нядзелю, 6 верасня, падчас мірнай дэманстрацыі. Быў змешчаны ў РУУС Завацкокага раёна г. Мінска, а пазней перавезены ў СІЗА горада Жодзіна.
Андрэя будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Ірыны Сухій, прадстаўніцы ГА «Экадом», старшыні Рады «Зялёнай сеткі», лідэркі грамадскай кампаніі супраць Астравецкай АЭС і адной з найбольш аўтарытэтных экалагічных актывістак Беларусі.
Ірына ў нядзелю была выкрадзена людзьмі ў цывільным, кулі знаходзілася у сябе дома і пазней была змешчана ў РАУС Савецкага раёна г. Мінска.
У кватэры Ірыны незаконна быў праведзены агляд і канфіскавана тэхніка.
Ірыну таксама будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Мы настойліва заклікаем беларускія улады:
– неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія выказваюць мірны пратэст супраць гвалтоўных дзеянняў уладаў і парушэння правоў чалавека;
– вызваліць усіх затрыманых у ходзе выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў;
– пачаць рэальны дыялог з грамадствам на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях;
– правясці справядлівае расследаванне ўсіх выпадкаў гвалту ў дачыненні да мірных грамадзян і журналістаў, а таксама пакараць ўсіх, хто аддаваў загады і ўдзельнічаў у гэтым гвалце;
– прызнаць, што выбары не адбыліся праз масавыя парушэнні выбарчага працэсу;
– правесці новыя прэзідэнцкія выбары, забяспечыўшы празрыстасць выбарчай кампаніі, удзел прадстаўнікоў грамадскасці ў выбарчых камісіях, а таксама забяспечыць ўмовы для назірання за выбарамі (у тым ліку – міжнароднымі назіральнікамі).

Рада Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы

 

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2020 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары