Зараз вы тут: Грамадзянскасць.BY, Навiны, Слайдшоу » Як адлюстроўваецца беларуская грамадзянскасць ў сучасных арт-прадуктах?

Пытанням новых формаў праявы беларускай грамадзянскасці ў сучасных умовах быў прысвечаны арт-івэнт «Грамадзянскасць.BY-2015». Мерапрыемства адбылося 19 чэрвеня 2015 ў сталічнай Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, якая знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці 37а. Арт-івэнт праводзіўся у межах Кампаніі “Грамадзянскасць.BY”.

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” і Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.

У фестывалі прынялі ўдзел стваральнікі розных сучасных арт-прадуктаў, работнікі медыя-сферы, актывісты грамадскіх арганізацый, актыўныя грамадзяне.

Перад прысутнымі выступіў выканаўчы дырэктар Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Андрэй  Ляўко. У свааей прамове Андрэй выказаў задаволенасць тым, што ідэя, канцэпцыя якой была распрацавана неклькі год таму у межах Асацыяцыі, жыве і развіваецца. Па словах Андрэя, пры распрацоўке канцэпцыі праграмы «Грамадзянскасць.BY», сябры Асацыяцыі разлічвалі, што такога кшталту мерапрыемствы будуць стымуляваць абмеркаванне у публічнай прасторы пытанняў, звязаных з:

  • грамадзянскасцю,
  • нацыянальнай ідэнтычнасцю,
  • грамадзянскай адукацыей,
  • удзелам грамадскасці у жыцці краіны.

У межах арт-івэнту адбыўся прэм’ерны паказ кароткаметражнага фільма “Беларусь якая”, знятага па лепшым сцэнары, прысланага на конкурс. Арганізатары прадставілі аўтараў лепшага сцэнарыя – Ўладлену Сянькову і Святлану Сакалоўскі.

У ходзе мерапрыемства таксама адбыліся прэзентацыі некалькіх сучасных беларускіх арт-праектаў:

  • «Народныя казкі»,
  • «Цытуй сваё!»,
  • «Жывая бібліятэка»,
  • «Дзіцячыя экомастерские» і інш.

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы і надалей лічыць гэты накірунак важным у свей працы і адкрыта да супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі, актыўнымі грамадзянамі, якія зацікаўлены у тым, каб беларускае грамадства было больш кансалідаваным, моцным і арыентаваным на беларускія нацыянальныя каштоўнасці.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары