Зараз вы тут: Навiны » Выніковае паведамленне cемінара-канферэнцыі «Беларускае Грамадзянская адукацыя і актуальныя грамадзянскія кампетэнцыі »


4-5 лістапада 2011, Мінск

4-5 лістапада 2011 года ў Мінску адбылася канферэнцыя, прысвечаная актуальнаму стану грамадзянскай адукацыі (ГА) і перспектывам яго развіцця ў нашай краіне.

У канферэнцыі прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі больш за трыццаць няўрадавых арганізацый (НДА) Беларусі, эксперты і іншыя зацікаўленыя асобы, якія маюць дачыненне да прапанаванай тэмы.

Асноўныя змястоўныя тэмы канферэнцыі былі сканцэнтраваныя вакол гістарычных, культурных і тэхналагічных аспектаў сучаснай беларускай грамадзянскай адукацыі, яе знешняга і ўнутранага кантэкстаў.

Удзельнікамі канферэнцыі былі зафіксаваныя як найбольш актуальныя наступныя праблемы і цяжкасці ў сферы ГА Беларусі:

1. Аднадушна выказана заклапочанасць станам развіцця сферы ГА і яе здольнасці адказваць на выклікі сучаснасці ў сувязі з тым што:

    1. Сучасная дзейнасць НДА ў галіне грамадзянскай адукацыі характэрызуецца занадта вялікай рэсурснай затратнасцю для дасягнення жаданых вынікаў;
    2. Дадатковага клопату патрабуе стаўленне да нацыянальных каштоўнасцяў беларускага народа (мова, гісторыя, культура і г.д.), якія не толькі слаба падтрымліваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі, але і ўсё больш трапляюць пад уплыў і адчуваюць  небяспеку эрозіі і дэградацыі ад праяваў эфекту глабалізацыі;
    3. Відавочнай праблемай з’яўляецца мазаічнасць сучаснага зместу адукацыі. Калі ў дэмакратычных краінах дадзены эфект ёсць толькі прадметам дыскусіі, то ў сітуацыі аўтарытарнага рэжыму плюралізм і супярэчлівасць зместу аслабляе і перашкаджае кансалідацыі дэмакратычна-арыентаваных пластоў грамадства;
    4. Грамадзянскія кампетэнцыі, якія засвойваюцца ў межах існуючых адукацыйных праграм, не даюць яго ўладальнікам якіх-небудзь адчувальных пераваг у адносінах да астатніх членаў беларускага грамадства, а часам робіць існаванне ў грамадстве занадта складаным, што прыводзіць да адтоку за мяжу вялікай колькасці адукаваных і перспектыўных маладых людзей.

2. Пераадоленне вышэйазначаных цяжкасцяў пры захаванні своеасаблівасці кожнага асобнага меркавання  або кірунку  бачыцца ўдзельнікам магчымым і рэальным шляхам арганізацыі шырокай дыскусіі з мэтай фармавання ўзгодненай кансалідаванай пазіцыі. Для гэтага неабходна  стварэнне адмысловых  дыскусійных пляцовак. Адсюль вынікае, што навучанне кампетэнцыям вядзення дыялогу становіцца адной з актуальных задач сённяшняга дня;

3. Работа па фармаванню формаў і метадаў грамадзянскай адукацыі, зробленая рознымі аўтарамі і арганізацыямі ў папярэднія гады, да гэтага часу актуальная, аднак выклік сённяшняга дня – фармаванне актуальнага зместу. Змест грамадзянскай адукацыі павінен стаць тэмай шырокай грамадскай дыскусіі паміж прадстаўнікамі  дзейнаснага, экспертнага і творчага  колаў.

4. Агульная стратэгія неабходнага змястоўнага напаўнення ГА ўяўляецца як паслядоўная рэалізацыя трох працэсаў: Дэсаветызацыі, Беларусізацыі  і Еўрапеізацыі. Для канкрэтнай рэалізацыі дадзенага падыходу неабходна пастаянная дыскусія ў грамадстве і ў экспертных і творчых колах.

Што тычыцца вонкавага кантэксту рэалізацыі працэсу грамадзянскай адукацыі, то найбольшыя цяжкасці, на думку ўдзельнікаў, звязаныя з наступнымі тэндэнцыямі:

1. Сучасныя аўтарытарныя рэжымы практыкуюць  не грамадзянскую адукацыю, а хутчэй выхаванне ў насельніцтва паводзін падданых, ствараючы адносіны патэрналісцкага тыпу, супрацьстаяць якім можна толькі аб’яднанымі намаганнямі ўсіх актараў грамадскага і медыйнага поля, арыентаваных на каштоўнасці, уласцівыя дэмакратычнаму грамадству (правы чалавека, свабода слова, рынкавая эканоміка і г. д.).

2.         Стратэгія аўтарытарных палітычных рэжымаў сёння ўключае ў сябе і такія метады як дубляванне формаў і падыходаў, падмена і фальсіфікацыя зместу. У такой сітуацыі асаблівую важнасць набываюць кампетэнцыі крытычнага мыслення, якое дазволіць людзям арыентавацца ў сучасным інфармацыйным свеце.

У якасці выніку праведзеных двухдзённых дыскусій і абмеркаванняў ўдзельнікі канферэнцыі адчуваюць неабходнасць прапанаваць наступныя тэзісы:

1. Неабходна рамачная канцэпцыя грамадзянскай адукацыі для ўсіх суб’ектаў Беларусі, якая дазвольць ім арыентавацца ў полі адукацыі і інфармацыі, якая будзе  насіць макіроўчы і рэкамендацыйны характар. Для прадуктыўнага і паспяховага ажыццяўлення працэсу грамадзянскай адукацыі неабходна пастаянная дыскусія па пытаннях канцэптуальнага бачання і змястоўнага напаўнення яе палажэнняў.

2. Існуе актуальная неабходнасць стварэння пляцоўкі \ прасторы для абмеркавання мэтаў, зместу, метадаў ГА, на якой усе прыцягнутыя або сталыя ўдзельнікі дадзенага працэсу атрымаюць магчымасць выказвання, крытыкі і каардынацыі дзеянняў.

3. Выразна бачна неабходнасць пашырэння колькасці суб’ектаў, якія  ўсьведамляюць свой удзел у працэсе ГА і адказна ставяцца да сваёй дзейнасці ў гэтым аспекце.

4. Сучасная сітуацыя патрабуе ад арганізацый ГА і іх прадстаўнікоў пастаяннага павышэння кваліфікацыі, якаснага росту і асобаснага развіцця для таго каб быць гатовым да выклікаў сучаснасці.

Бліжэйшымі неабходнымі крокамі ўдзельнікі канферэнцыі бачаць арганізацыю серыі сустрэч і дыскусій па ўзгадненні прыярытэтных мэтаў і задач розных тэматычных кірункаў  грамадзянскай адукацыі.

6 лістапада 2011 г.

Мінск.

Аргкамітэт канферэнцыі
conferenz2011@gmail.com
+375 29 776 3806

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


2 × = 10

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары