Прапануем Вашай увазе аналітычную нататку “Грамадзкія аб’яднаньні: іх роля ў сучасным беларускім грамадзтве”, падрыхтаваную па выніках нацыянальнага сацыялягічнага апытаньня, зладжанага ў 2010 годзе Асамблеяй НГА Беларусі супольна з Цэнтрам дасьледваньняў Усходняй Эўропы (www.eesc.lt).
Апроч дадзеных 2010 года, для ацэнкі дынамікі дасьледчых паказчыкаў былі скарыстаныя дадзеныя аналагічнага сацыялягічнага апытаньня, праведзенага пяць год таму ў 2005 г
Фокус дасьледаваньня быў скіраваны на атрыманьне інфармацыі аб уяўленьнях беларусаў пра грамадзянскую супольнасьць і НДА.
Асаблівая ўвага была нададзеная пытаньням пра суадносіны грамадзкай і палітычнай дзейнасьці, пра функцыі НДА, падтрымку грамадзянскай супольнасьці з боку айчынных і замежных фондаў.
Гэтак жа ацэньвалася дасьведчанасьць рэспандэнтаў у дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў рознай скіраванасьці, ступэнь уцягнутасьці грамадзянаў у такую дзейнасьць, матывы й стымулы іх удзелу альбо няўдзелу ў такой дзейнасьці.
Тэкст аналітычнай нататкі – у даданым файле “NGO_2010“.
Паводле рассылкі belngo.info