Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Вызначаны пераможцы намінацыі ”Лепшы матэрыял, прысвечаны сферы нефармальнай адукацыі”

18 мая 2014 года ў Гродне прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў намінацый ў межах нацыянальнага конкурса журналісцкіх матэрыялаў “ТВОЙ СТЫЛЬ”, які праходзіў падчас IV Фестываля моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

У намінацыі «Лепшы матэрыял, прысвечаны сферы нефармальнай адукацыі», якую заснавала  Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы , былі адзначаны тры журналісцкія работы.

Удзел ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі ўзялі аўтары матэрыялаў, якія адлюстроўваюць важныя пытанні развіцця сферы нефармальнай адукацыі (тэндэнцыі, праблемы, поспехі ў гэтай сферы), паказваюць ролю адукацыйных і асветніцкіх арганізацый у развіцці грамадства, павышэнні якасці жыцця.

Была вырашана не засноўваць першага месца, а адзначыць заахвочываючымі прызамі аўтараў трох лепшых журналістскіх работ.

У урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў прыняў удзел Сяргей Салей (ГА “ВІТ”) які ад імя Асацыяцыі выказаў падзяку Васілю Корфу за чынны ўдзел у намінацыі  з матэрыялам  “Летнік EWOCA-3: як выжыць замежніку ў беларускай вёсцы”, Ганне Сільвановіч – за ўдзел у намінацыі  з матэрыялам  “Старасць іх ў хаце не заспее”, а таксама Дар’і Варанцовай за матэрыял  “Правіла сваёй планеты”. Яны атрымалі не толькі грамату, але і кубачак з сімволікай фэсту і часопіс, які выдае асацыяцыя ўжо не першы год. 


Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” прайшоў ў Гродна з 16 па 18 мая 2014 г. –  гэта адна з найбольш яркіх падзей у жыцці журналісцкай супольнасці Беларусі. У чарговы раз у Гродна з’едуцца лепшыя беларускія журналісты і тыя, хто марыць авалодаць сакрэтамі журналістыкі. Фестываль з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для прэзентацыі творчых інфармацыйных праектаў, навучання ў вядомых журналістаў-прафесіяналаў, удзелу ў вялікай колькасці культурніцкіх і іншых імпрэзаў, сустрэч з вялікай колькасцю цікавых людзей.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары