Зараз вы тут: Навiны » ВУЧЭБНАЯ СЭСІЯ “АДУКАЦЫЯ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА”

Вучэбная сэсія “Адукацыя ў галіне правоў чалавека і дзеяньні ў абарону грамадзкіх інтарэсаў – навучаньне для змен” адбудзецца з 1га па 7ае мая 2011 году (Будапешт, Венгрыя). Мэтай сэсіі з’яўляецца прасоўваньне дзеяньняў па абароне правоў чалавека і грамадзкіх інтарэсаў як найважнейшай складовай часцы адукацыі па правах чалавека.

Вучэбная сесія аб’яднае 30 моладзевых работнікаў, моладзевых лідэраў, валанцёраў і трэнераў, якія актыўна працуюць з моладьдзю на мясцовым узроўні ў сферы абароны правоў чалавека і / ці адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны:

– Быць зацікаўленымі зрабіць свой уклад ва ўтрыманьне вучэбнай сэсіі,
– Працаваць ці імкнуцца да працы з моладьдзю, асабліва ў галіне дзеяньняў у абароне правоў чалавека і грамадзкіх інтарэсаў,

– Актыўна працаваць у фармальнай або нефармальнай абстаноўцы,

– Мець здольнасць працаваць на ангельскай  і / ці расейскай мовах,

– Быць ва ўзросце 18 – 30 гадоў (магчымыя выключэньні),

– Прысутнічаць на вучэбнай сесіі ад пачатку да канца,

– Жыць у краіне, якая ўваходзіць у Савет Еўропы (а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь).

Форма заяўкі на ўдзел знаходзіцца па адрасе: http://www.hreyn.org/index.php?option=com_wrapper&view=wrapper&Itemid=63

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 сакавіка 2011 года.

Больша падрабязная інфармацыя па ссылцы: https://docs.google.com/viewer?a=v&pid=explorer&chrome=true&srcid=0BzOQ7n-dSSicYmY2YTVkMjYtY2MzZi00ZTZiLWE2YmEtZGM4ZmFkZGU3OWZj&hl=en&authkey=CNnw1JYE

Паводле рассылкі belngo.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары