Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта

Лятучы ўніверсітэт у снежні мінулага году запусціў платформу для дыстанцыйнай адукацыі. Для ініцыятараў стварэння платформы гэта магчымасць пераадолець абмежаванні часу і прасторы і зрабіць дасяжнымі для шырокага кола людзей унікальныя веды, новыя погляды і праблемы, способы і метады мыслення.

Платформа зараз існуе ў пілотным рэжыме, а арганізатары працуюць над яе далейшым удасканальваннем і развіццём. З гэтай мэтай Лятучы ўніверсітэт 17-18 лютага 2017 г. ладзіць воркшоп для тых, хто гатовы да суўдзелу ў развіцці платформы як новага інструманта дыстанцыйнай адукацыі, а таксама да выкарыстання яе ў сваёй адукацыйнай дзейнасці, стварэння і размяшчэння сваіх курсаў і лекцый на платформе.

1

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятываў, якія ўжо маюць досьвед стварэння сваіх дыстанцыйных адукацыйных курсаў ці маюць намер стварэння такіх курсаў у бліжэйшай будучыні, прадстаўнікоў адукацыйных арганізацый, якія выкарыстоўваюць ці жадаюць выкарыстоўваць дыстанцыйную адукацыю ў сваім навучанні, грамадскіх актывістаў, якія здымалі ці плануюць зняць свой адукацыйны курс, а таксама ўсіх, хто асабіста зацікаўлены ў развіцці платформы.

На воркшопе плануецца прадстаўленне платформы і яе магчымасцяў, абмеркаванне формаў далучэння новых арганізацый, ініцыятываў ці асобных людзей да развіцця і супольнага кіравання платформай, распрацоўка механізму адбору курсаў для платформы, абмеркаванне патрабаванняў да відэа-курсаў і ідэяў бліжэйшых курсаў ды лекцый, планаванне прасоўвання платформы сярод мэтавай аўдыторыі (стварэнне PR-стратэгіі) ды інш. С папярэднімі патрабаваннямі да відэа-курсаў можна азнаёміцца па спасылцы.

Для ўдзелу ў воркшопе неабходна запоўніць заяўку да 12 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазьней за 14 лютага.

Воркшоп адбудзецца ў Мінску 17-18 лютага (два поўных дні). Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, для іншагародніх будзе арганізавана пражыванне і кампенсаваны выдаткі на праезд у два бакі.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем воркшопу, звяртайцеся на адрас электроннай пошты flyuniby@gmail.com з пазнакай “Воркшоп”.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары