Зараз вы тут: Навiны » ВІЗЫТ У БРУСЭЛЬ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЭКСПЭРТАЎ У ГАЛІНЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

Асьветніцкая ўстанова “Офіс эўрапейскай экспэртызы й камунікацыяў” (Менск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусэль (Бельгія) для беларускіх спэцыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Эўразьвяз і Беларусь: дзелімся досьведам”.

Падчас візыту беларускія спэцыялісты атрымаюць магчымасьць наладзіць кантакты з калегамі зь вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спэцыялістамі, якія займаюцца пытаньнямі супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў Эўрапейскай камісіі, Зьнешнепалітычнай дыпляматычнай службе ЭЗ, а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысьвечаным Балёнскаму працэсу. Паездка мае адбыцца ў сакавіку 2012 году.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, якія займаюцца пытаньнямі вышэйшай адукацыі, навукоўцы й дасьледчыкі, выкладчыкі ВНУ.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, консульскі збор за візы, страхоўку й пражываньне.

Каб узяць удзел у праграме, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле “Anketa_bel education”, і даслаць яе на электронны адрас: oeec.ngo@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак:  18 лютага 2012 году.

Падрабязная інфармацыя пра праграму – на сайце: http://by.democraticbelarus.eu/node/2345

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


− 6 = 0

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары