Зараз вы тут: Навiны » VI летнік па правах чалавека для студэнтаў-юрыстаў

У мэтах разьвіцьця грамадзкай адукацыі па правах чалавека й прававой абароны грамадзкіх інтарэсаў Фонд Разьвіцьця Прававых Тэхналёгіяў (Украіна) і Міжнародны форум Бург Лібенцэль, Акадэмія палітычнай адукацыі моладзі й міжнародных зносінаў (Бад Лібенцэль, Нямеччына) абвесьцілі аб наборы ўдзельнікаў у VI Летнік па правах чалавека для студэнтаў-юрыстаў.

Летнік адбудзецца з 18 ліпеня па 1 жніўня 2010 году ў г.Бад Лібенцэль, Нямеччына.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты-юрысты й магістранты юрыдычных факультэтаў беларускіх ВНУ дзённай/завочнай формы навучаньня ды беларускія студэнты, якія вывучаюць права ў замежжы, і якія маюць добрыя камунікацыйныя здольнасьці й матывацыю да пашырэньня кампэтэнцыяў у сфэры правоў чалавека. Таксама запрашаюцца студэнты іншых гуманітарных факультэтаў, якія маюць моцную матывацыю.

Каб падаць заяўку, неабходна адправіць запоўненую анкету на эл. адрас: summerhrcamp2010@gmail.com. Аб выніках конкурсу будзе паведамлена не пазьней 16 чэрвеня 2010 году.

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 чэрвеня 2010 году да 24.00.

Падрабязная інфармацыя аб летніку й анкета – у даданых файлах:

SHRC2010_Invitation

SHRC2010_Application_form

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары