Зараз вы тут: VI Фестываль Нефармальнай Адукацыі, Навiны, Слайдшоу, Фестываль НФА » VI Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае валанцёраў

Каманда VI Фестывалю нефармальнай адукацыі запрашае валанцёраў. Далучыўшыся да каманды каманды Фестывалю нефармальнай адукацыі-2016 вы зможаце атрымаць досвед правядзення буйнога міжнароднага мерапрыемства, практыку гутарковай замежнай мовы, прысутнічаць на ўсіх мерапрыемствах Фестывалю, пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі, уключаючы вядучых спецыялістаў сферы нефармальнай адукацыі.

VI Фестываль нефармальнай адукацыі з’яўляецца дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену досведам, ўзгаднення перспектыў развіцця правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых бакоў. Фэст пройдзе ў Мінску 7-9 ліпеня 2016 г. пад дэвізам «Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць» і збярэ ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау больш за 200 удзельнікаў.

Якая дапамога неабходная:

  • Падрыхтоўка матэрыялаў да Фестывалю;
  • Тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемстваў Фестывалю;
  • Сустрэча і суправаджэнне замежных гасцей;
  • Дапамога з перакладам на англійскую / нямецкую мову для замежных гасцей;
  • Напісанне артыкулаў і прасоўванне Фестывалю ў сацыяльных сетках і інш.

Ад валанцёраў чакаюць:

  • Гатоўнасць удзельнічаць у арганізацыйных сустрэчах да Фестывалю;
  • Магчымасць працаваць на Фестывалі з 7 па 9 ліпеня 2016 г.;
  • Магчымасць працаваць па гнуткім графіку;
  • Валоданне ангельскай / нямецкай мовай (не абавязкова, але пажадана);
  • Уменне працаваць з офіснай тэхнікай (капір, праектар і інш.).

Як стаць валанцёрам:

Для таго, каб стаць валанцёрам Фестывалю, неабходна зарэгістравацца па спасылцы

Заяўкі прымаюцца да 29 красавіка 2016 праз электронную форму. Вынікі адбору валанцёраў будуць вядомыя не пазней за 2 мая 2016 года.

Кантакты:

Калі вы хочаце далучыцца да каманды VI Фестывалю нефармальнай адукацыі, пішыце і тэлефануйце: +375 29 318-77-18, ngofest2016@gmail.com (Кацярына).

За навінамі VI Фестывалю нефармальнай адукацыі сочыце на www.adukatar.net, а таксама ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/events/1097862150236135/?active_tab=highlights

https://vk.com/club42964274


Фестываль нефармальнай адукацыі[1] – гэта найбуйнейшая падзея ў сферы нефармальнай адукацыі, якую Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы праводзіць у Беларусі з 2006 года.

У якасці асноўнага дакумента для працы VI Фестывалю нефармальнай адукацыі будзе выкарыстаны «Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі»[2], распрацаваны і прыняты Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА).

VI Фестываль Нефармальнага Адукацыі праводзіцца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць»[3].

На думку выканаўчага дырэктара Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Андрэя Ляўко, на Фестывалі спецыялісты і ўсе зацікаўленыя змогуць убачыць разнастайнасць арганізацый і праграм нефармальнай адукацыі, абмеркаваць тэндэнцыі развіцця сферы і магчымасці нефармальнай адукацыі рэагаваць на выклікі часу.


[1] http://edu.adukatar.net/news/vi-festival-neformalnogo-obrazovaniya-proydet-v-minske-7-9-iyulya-2016-goda

[2]= Анатацыя на рускай мове: http://www.eaea.org/media/policy-advocacy/manifesto/manifesto1pagers_ru.pdf

Арыгінал на англійскай мове: http://www.eaea.org/media/policy-advocacy/manifesto/manifesto.pdf

[3] http://dvv-international.by/ru/project-learn-to-act/

Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць» рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul- Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы і Народным універсітэтам г. Кам (Германія). Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


3 × = 12

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары