Зараз вы тут: Навiны » Валантэрскія праграмы ў Польшчы

Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” запрашае да ўдзелу ў праектах Эўрапейскай валантэрскай службы ў Польшчы ( Уроцлаў і суседнія гарады і вёсачкі) беларускую моладзь 18-30 гадоў.

Валантэрам забясьпечваецца пражываньне, харчаваньне, кішэнныя грошы, выдаткі на візу, курсы польскай мовы, аплата праезда да месца правядзеньня праекта і назад.

Апошні тэрмін падачы рэзюмэ ( форма – у дадатку) і матывацынага ліста – да 17 студзеня.

Праект 1: «Цэнтр культуры ў г.Длугалека» – чэрвень 2011-ліпень 2012.

У межах праекта валантэр будзе зьбіраць інфармацыю і пісаць артыкулы пра мясцовую культуру, гісторыю, жыхароў; пазнаёміцца з жыцьцём польскай супольнасьці ў маленькай вёсцы; будзе дапамагаць у арганізацыі выставаў, канцэртаў, спабораў, іншых мерапрыемстваў; пазнаёміцца з рознымі арт-тэхнікамі і метадамі працы з дзецьмі і моладзю; атрымае магчымасьць папулярызаваць Беларусь.

Праект 2: «Клуб пазашкольнай працы «КАРАН» ва Ўроцлаве» – верасень 2011-чэрвень 2012.

Да ўдзелу запрашаюцца людзі бяз шкодных звычак.

Валантэр будзе арганізоўваць вольны час дзяцей і падлеткаў пасьля школы: гульні, спартыўныя мерапрыемствы і г.д.; праводзіць тэматычныя майстэрні, творчыя, культурныя, музычныя мерапрыемствы; апекавацца дзецьмі і дапамагаць ім.

Праект 3: «Медыятэка» – Бібліятэка для юных наведвальнікаў пры Муніцыпальнай грамадзкай бібліятэцы г. Уроцлава» – чэрвень 2011 – сакавік 2012.

Валантэр будзе дапамагаць у штодзённай працы бібліятэкара, у пошуку інфармацыі па запытах, дапамагаць у працы інтэрнэт-кавярні і над вэб-пляцоўкай Медыятэкі; папулярызаваць мерапрыемствы Медыятэкі, праводзіць «Моўную кавярню» – размовы і дыскусіі на роднай мове валантэра з мясцовымі жыхарамі; падрыхтоўка і правядзеньне адукацыйных заняткаў з дзецьмі, выставаў і культурных мерапрыемстваў.

Валантэр таксама будзе дапамагаць у працы новай кавярні BIOLADA, дзе людзі могуць набыць экалагічна чыстыя прадукты, атрымаць веды пра экалогіі. Тут будуць праводзіцца заняткі па глабальнай адукацыі (майстэрні, сімуляцыі і стратэгічныя гульні).

Праект 4. “Semper Avanti” ва Ўроцлаве – ліпень 2011-красавік 2012.

Праца ў Мультыкультурнай моўнай кавярні, стварэньне прасторы, дзе дзеці і моладзь будуць праводзіць вольны час; распрацоўка і правядзеньне майстэрняў па тэмах міжкультурнага дыялогу, талерантнасьці і правоў чалавека; арганізацыя мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі; правядзеньне моўных курсаў, папулярызацыя праграмы “Моладзь у дзеяньні”.

Праект 5. “Польская асацыяцыя скаўтаў і гайдаў” (летнік у лесе) – 6 тыдняў з ліпеня.

Дзейнасьць валантэра: арганізацыя і правядзеньне гульняў, тэматычных майстэрняў для дзяцей і моладзі; валантэр будзе дапамагаць ставіць намёты, ладзіць прагулкі з дзецьмі па лесе, назіраць за жывёламі, праводзіць заняткі па аказаньні першай медычнай дапамогі, вучыць дзяцей мовам альбо іншым карысным навыкам. Усе мерапрыемствы будуць праводзіцца валантэрам пад непасрэдным кіраўніцтвам дасьведчаных інструктараў.

Праект 6. “Асацыяцыя дзяцей і моладзі з ДЦП “АСТОЯ” – ліпень 2011 – красавік 2012.

Валантэр зможа  абіраць майстэрні, у якіх захоча працаваць: фізіятэрапія, індывідуальная рэабілітацыя, асабістыя навыкі, карыстаньне кампутарамі, сацыяльныя навыкі, музычная тэрапія, кераміка і г.д.; рэалізацыя асабістых ідэй у працы з дзецьмі і моладзю.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрас evsbelarus@gmail.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары