Зараз вы тут: Навiны » Вакансия: конкурс на займанне пазіцыі каардынатара Школы адукатара-2011

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і Асветы у партнёрстве з Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (Германія) у Рэспубліцы Беларусь (Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) абвяшчае конкурс на займанне пазіцыі каардынатара двух сесій Школы адукатара-2011, якія будуць праводзіцца вясной-летам 2011 г.

Плануемы тэрмін працы каардынатара Школы адукатара: красавік-жнівень, 2011 г.

Асноўнымі відамі дзейнасці каардынатара ў згаданы вышэй перыяд будуць:

– арганізацыя набору ўдзельнікаў Школ (распрацоўка і рассылка абвесткі пра набор, апрацоўка атрыманых заявак, камунікацыя з адабранымі ўдзельнікамі);

– каардынацыя працы па ўзгадненні праграмы Школ з трэнерамі і экспертамі, якія будуць іх праводзіць;

– тэхнічнае забеспячэнне (праезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў Школ, забеспячэнне канцтаварамі і іншымі неабходнымі рэсурсамі);

– апрацоўка зваротнай сувязі (анкеты, вусныя водгукі) ад удзельнікаў Школ для падрыхтоўкі справаздачы па іх выніках;

– падрыхтоўка матэрыялаў, прысвечаных Школам (анонсы, апісанне вынікаў), для сайта Асацыяцыі;

– збор і апрацоўка іншых матэрыялаў (справаздачы ад трэнераў  г.д.), неабходных для падрыхтоўкі фінальных справаздач па выніках Школ.

Перавагай пры выбары кандыдатаў будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый – сябраў Асацыяцыі.

Ад кандыдатаў на займанне вакансіі чакаецца:

наяўнасць досьведу арганізацыі адукацыйных і іншых мерапрыемстваў; добрае валоданне беларускай, рускай мовамі; станоўчыя рэкамендацыі з месцаў папярэдняй прафесійнай дзейнасці.

Заяўку на конкурс трэба падаць у электронным выглядзе на адрас *: shkola.adukatara@gmail.com не пазней за 11 красавіка 2011 г.

Анкета-заяўка на ўдзел у конкурсе:

1. Імя, прозвішча:

2. Назва арганізацыі:

3. Пасада, асноўныя фунцыі:

4. Мабільны телефон:

5. Скайп:

6. Электронны адрас:

7. Адукацыя:

8. Пералічыце, калі ласка, асноўныя прафесійныя і асабістыя якасці, якія, на Вашую думку, сведчаць пра тое, што Вы з’яўляецеся адпаведным кандыдатам:

Контакт: shkola.adukatara@gmail.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары