Зараз вы тут: Навiны » ВАКАНСІЯ АДМІНІСТРАТАРА АДУКАЦЫЙНАЙ ПРАГРАМЫ

“Цэнтар разьвіцья студэнцкіх ініцыятываў” шукае адміністратара адукацыйнай праграмы на пэрыяд зь верасьня 2012 па чэрвень 2013.

Абавязкі:
Камунікацыя з удзельнікамі адукацыйнай праграмы, тэхнічная арганізацыя мерапрыемстваў, распаўсюд інфармацыі аб праграме.

Патрабаваньні:
– Пазытыўна й канструктыўна думаючы чалавек.
– Валоданьне ангельскай мовай (пажадана).
– Камунікабельнасьць, пунктуальнасьць, адказнасьць, уважлівасьць і стараннасьць.
– Высокая ступэнь самаарганізацыі.
– Уменьне арганізаваць сваю працу.
– Уменьне працаваць у камандзе.
– Валоданьне кампутарам (базісныя праграмы, сучасныя сродкі камунікацыі).
– Вопыт грамадзкай дзейнасьці вітаецца.
– Уменьне й жаданьне працаваць у дружным, творчым калектыве.

Гнуткі графік працы – 40 гадзінаў у тыдзень, а таксама прысутнасьць на мерапрыемствах. Магчымасьць сумяшчэньня працы з вучобай у ВНУ.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць рэзюмэ, форма якога знаходзіцца ў даданым файле “resume”, на электронны адрас:cdsi.belarus@gmail.com з пазнакай у тэме “Адміністратар адукацыйнай праграмы”.

Апошні тэрмін падачы заявак: 24 жніўня 2012 году.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары