Вынікі конкурса “Падзея года”.
Гэта старонка Конкурса “Падзея года”, які праходзіў у межах V Фестывалю нефармальнай адукацыі. Мы запрасiлi да ўдзелу ў Конкурсе беларускiх прыхiльнiкаў нефармальнай адукацыi, і прапанавалi iм праз анлайн-форму даслаць на конкурc (з 20 кастрычніка да 23 лістапада 2014 г.) апiсанне адукацыйных практык, якiя былi рэалiзаваны ў 2014 годзе. На гэтай старонке мы прапаноўвалі наведвальнікам прыняць удзел у вызначэнні “Падзеі года” праз галасаванне.
Мы вырашылі правесці гэты конкурс для таго, каб выбраць і заахвоціць лепшыя Падзеі ў сферы нефармальнай адукацыі (НФА), якія здарыліся ў мінулым навучальным годзе. Мы думаем, што публічная дэманстрацыя разнастайнасці формаў і метадаў-НФА, а таксама выбар лепшых прыкладаў і лепшых практык безумоўна будзе садзейнічаць развіццю гэтай сферы ў нашай краіне.
Апісанне конкурса «Падзея года» :
Апісанне конкурса «Падзея года» ў межах V Фестываля нефармальнай адукацыі
Мэта конкурса: Прызнанне грамадскай карыснасці шматлікіх практык нефармальнай адукацыі.
Задачы конкурса:
- прадэманстраваць разнастайнасць падзей і тэм у сферы нефармальнай адукацыі, іх вынікі і грамадскую карысць;
- павысіць цікавасць шырокай грамадскасці да праграм і мерапрыемстваў у сферы нефармальнай адукацыі, а таксама да Фестываля нефармальнай адукацыі;
- актывізаваць правайдэраў паслуг нефармальнай адукацыі ў публічным прадстаўленні сваіх праграм і мерапрыемстваў.
У конкурсе могуць прымаць удзел падзеі (любыя дзеянні, паслугі, праграмы, мерапрыемствы, прадукты ў сферы нефармальнай адукацыі) за 2013-2014 гады, якія садзейнічалі вырашэнню актуальных грамадскіх праблем, развівалі сацыяльныя, грамадзянскія, асабовыя, прафесійныя кампетэнцыі ва ўдзельнікаў і праходзілі ў Рэспубліцы Беларусь для жыхароў краіны.
Арганізатарам конкурса з’яўляецца арганізацыйны камітэт V Фестываля нефармальнай адукацыі.
Падвядзенне вынікаў Конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 6 снежня 2014 года ў канферэнц-зале Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау.
Прызы і крытэрыі ацэнкі конкурса «Падзея года» :
Прызы і крытэрыі ацэнкі конкурса «Падзея года»
Падзеі, заяўленыя на конкурс, ацэньваліся як журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях:
- Прыз глядацкіх сімпатый. Яго ўладальнік будзе вызначаны з дапамогай народнага галасавання, якое будзе праводзіцца анлайн з 24 лістапада па 5 снежня 2014 на сайце www.adukatar.net.
- Прызы экспертнага журы. Экспертнае журы вызначыць уладальнікаў 4-х прызоў конкурса, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць крытэрыям конкурса.
Асноўныя крытэры ацэнкі заяўленых на Конкурс падзей:
- грамадская карысць: важнасць і выніковасць падзеі, уклад у рашэнне грамадскай праблемы;
- прывабнасць: наколькі тэма і форма падзеі цікава ўдзельнікам і публіцы;
- інавацыйнасць (навізна тэмы, падыходу, формы і інш.). Будзе ўлічвацца, але не будзе з’яўляцца вызначальным крытэрыям.
Да галасавання і ацэньвання журы былі дапушчаны толькі матэрыялы, якія адпавядалі заяўленым крытэрыям.
Склад экспертнага журы
- Алена Макоўская – Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!»;
- Вольга Рудзь – Дырэктар і сузаснавальнік Адукацыйнага і Кадравага цэнтра “Новае заўтра”, кандыдат сац. навук;
- Аляксей Галанцоў – Кансультант, Pact;
- Дзяніс Кандратовіч – Сузаснавальнік Maesens.by;
- Кацярына Дзятлава – Менеджэр праектаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) у Беларусі;
- Таццяна Вадалажская – Каардынатар праграмы «Лятучы ўніверсітэт».
Працэдура народнага галасавання:
1. Для ўдзелу ў галасаванні за лепшую падзею года, зайдзіце на сайт праз свой аккаўнт у адным з прапанаваных ніжэй інтэрнэт-сэрвісаў.
2. Праглядзiце інфармацыю пра падзеi, прадстаўленныя на конкурс. Каб прагледзець інфармацыю пра падзею – націсніце мышкай на назву падзеі і спасылка адчынецца ў асобным акне.
3. Прагаласуйце за 3 падзеi, праз націсканне мышкай на квадрат перад нумарам падзеі. Кожны удзельнiк можа адзначыць не больш за 3 падзеi.
4. Зафiксуйце вынiк галасавання. Пасля таго, як вы абралі 3 падзеі, націсніце кнопку “Галасаваць” у канцы спіса.
Народнае галасаванне скончылася. Яго вынікі глядзіце ніжэй:
Народнае галасаванне у межах конкурса “Падзея года”
У межах конкурса прагаласавала 1,072 чалавека за 47 падзей.
1. “Універсітэт Залатога Веку” ў Гродне: 33%, 352 галасы
2. IV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль”: 23%, 251 голас
3. Проект “Университет третьего возраста: новые шансы для социального включения”: 22%, 236 галасоў
4. Курсы беларускай мовы “Мова Нанова”: 18%, 198 галасоў
5. Сайт 90s.by: 8%, 83 галасы
6. Проект публичных лекций «Европейское кафе»: 7%, 72 галасы
7. Адукацыйна-асветніцкі праект “Спеўны сход”: 6%, 68 галасоў
8. Дистанционные курсы для людей с инвалидностью “Интернет – барьеров нет”: 5%, 57 галасоў
9. Образовательный проект: “Административный процесс. Защити себя сам”: 5%, 50 галасоў
10. Настольная книга собственника квартиры: 4%, 47 галасоў
11. Міні-праект “Грабаўскі парк”: 4%, 44 галасы
12. Фестиваль бразильско-белорусского стрит-арта в Беларуси “VULICA BRASIL”: 4%, 40 галасоў
13. Пленэр маляванага дывана: 3%, 36 галасоў
14. Стрит-арт фестиваль “Полотно истории в стиле граффити”: 3%, 33 галасы
15. Фестиваль студенческой прессы: 3%, 32 галасы
15. Живая библиотека “Люди больше, чем стереотипы”: 3%, 32 галасы
17. ADUfest 2.0: 3%, 30 галасоў
18. Школа тренерского мастерства: 3%, 29 галасоў
19. Портал “Неформальное образование для всех поколений”: 3%, 27 галасоў
20. Республиканский молодежный марафон “OPEN ДОМ”: 2%, 25 галасоў
21. Ярмарка волонтерских инициатив: 2%, 23 галасы
22. Спектакль – документ “Без назвы”: 2%, 18 галасоў
22. Он-лайн рэсурс www.watercontrol.by: 2%, 18 галасоў
24. Проект “Литературный чай” (поэзия) и “Литературный кофе” (проза): 1%, 15 галасоў
24. Фестываль экалагічнай творчасці і развіцця для дзяцей «Зялёны weekend»: 1%, 15 галасоў
24. Летнік рамёстваў “Жывое цяпло” па валянню з авечай шэрсці: 1%, 15 галасоў
27. Курс “Социальный Предприниматель” + курс “Проектный Консультант”: 1%, 13 галасоў
27. Фестиваль народных промыслов “Гаспадарчы сыр”: 1%, 13 галасоў
29. Фальклорнае свята «Масленіца»: 1%, 11 галасоў
29. Экскурсіі “Па месцам Першай сусветнай вайны”: 1%, 11 галасоў
31. Проект интеграции инвалидов в туристскую дестинацию «Пинское Полесье»: 1%, 10 галасоў
31. Семинар-презентационное занятие для хозяев агроусадеб “Учиться никогда не поздно”: 1%, 10 галасоў
33. Аудиопроект с использованием видео и фото документов “Записная книжка”: 1%, 9 галасоў
33. Фэст «Мроя блакiтных азер»: 1%, 9 галасоў
33. Праграма нефармальнай адукацыі “Моладзь на карысць грамадству”: 1%, 9 галасоў
36. Проект “От сердца к сердцу”: 1%, 7 галасоў
37. КінаТрэнінг “Сацыяльны фільм за тры дні”: 1%, 6 галасоў
38. I Віцебскі абласны студэнцкі стартап – чэмпіянат: 0%, 5 галасоў
38. Форум “Обучающийся регион”: 0%, 5 галасоў
40. Молодежный летний образовательный форум “Лiпень.PRO”: 0%, 4 галасы
40. Конкурс для вучняў сярэдніх школ “1939 год у памяці жыхароў Беларусі”: 0%, 4 галасы
42. Смотр-конкурс тематических программ «Победу помнит Беларусь»: 0%, 3 галасы
42. Площадки вторичных ресурсов: 0%, 3 галасы
42. Турыстычны каляндар “Запрашаем ў Дамачава”: 0%, 3 галасы
42. Серия лекций “BCC Business Week”: 0%, 3 галасы
46. Фестываль творчых дасягненняў вучняў «Жамчужына»: 0%, 2 галасы
47. Метадычны дапаможнік “Мір дому”: 0%, 0 галасоў