V Фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца 5-6 снежня 2014 г. ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І.Рау
Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў Беларусі з 2006 года. Гэта падзея ўжо стала добрай традыцыяй стварэння адкрытай пляцоўкі для прафесійных абмеркаванняў і абмену вопытам ў сферы нефармальнай адукацыі для практыкаў, тэарэтыкаў, метадыстаў, якія прадстаўляюць розныя сектары дзейнасці (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны).
Фестываль у Беларусі з’яўляецца сапраўдным святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых асоб, якія падзяляюць каштоўнасці і падыходы нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
Асноўнай мэтай Фестываля нефармальнай адукацыі-2014 з’яўляецца паказ ролі і магчымасцей нефармальнай адукацыі, яе карысці для грамадства.
Задачы Фестываля 2014:
- прадставіць нефармальную адукацыю як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнцый і творчых здольнасцей асобы на працягу ўсяго жыцця;
- прэзентаваць разнастайнасць праграм і спецыфіку падыходаў нефармальнай адукацыі, яе карысці для грамадства;
- стымуляваць абмен досведам і наладзіць партнёрскія сувязі паміж удзельнікамі;
- арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў развіцця нефармальнай адукацыі.
На працягу двух фестывальных дзён будуць прадстаўлены:
- прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;
- майстар-класы ў выкананні лепшых адукатараў;
- творчыя конкурсы;
- дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;
- цікавая культурная праграма;
- выстава арганізацый і адукацыйных праграм нефармальнай адукацыі.
Фестываль-2014 захоўвае свой традыцыйны інтэрактыўны спосаб фарміравання праграмы (папярэдняя праграма):
Дата |
Мерапрыемства |
5 снежня | |
10.00-13.00 | Пленарнае паседжанне, на якім беларускія і міжнародныя эксперты прадставяць актуальныя тэндэнцыі развіцця нефармальнай адукацыі, як у еўрапейскіх краінах, так і ў Беларусі. |
14.00-18.00 | Секцыі па актуальных напрамках развіцця нефармальнай адукацыі (аналіз сітуацыі і сучасныя тэндэнцыі, абмеркаванне перспектыў і магчымых сумесных крокаў дзеяння).
На секцыях плануецца разгледзіць наступныя тэмы:
|
18.00-19.00 | Пленарнае паседжанне – прэзентацыя вынікаў працы секцый |
19.00-21.00 | Вячэра, культурная праграма, нефармальная камунікацыя |
6 снежня | |
09.00-16.00 | Майстар-класы, прэзентацыі адукацыйных праграм, праектаў, выданняў і сайтаў |
16.00-18.00 | Пленарнае паседжанне (падвядзенне вынікаў конкурсаў, прыняцце рэзалюцыі, падвядзенне вынікаў Фестываля, закрыццё Фестываля) |
7 снежня | |
08.00-14.00 | Суправаджальныя мерапрыемствы (экскурсія для ўдзельнікаў па Мінску) |
Умовы ўдзелу ў Фестывалі нефармальнай адукацыі 2014
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Беларусі, а таксама ў краінах СНД і Еўропы.
Фармат удзелу ў Фестывалі можа быць наступным:
- арганізацыя майстар-класа;
- прэзентацыя адукацыйнай праграмы, праекта, выдання і сайта;
- прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;
- удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестываля (падрабязную інфармацыю і палажэнні аб конкурсах глядзіце на www.adukatar.net);
- свабодны ўдзел.
Майстар-класы
- працягласць майстар-класа не павінна перавышаць 50 хвілін;
- арганізатары Фестываля адказныя за аўдыторыю, неабходнае абсталяванне, а таксама пераклад у выпадку ўдзела ў майстар-класе замежных гасцей.
Прэзентацыі
- прэзентацыя не павінна перавышаць 15 хвілін;
- для прэзентацыі неабходна выбраць актуальную праграму/кнігу/сайт/праект, якія створаны на працягу апошніх двух гадоў.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбора майстар-класаў і прэзентацый.
Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі ўносіцца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў і гасцей Фестываля 5 снежня 2014 непасрэдна перад яго пачаткам. Сума ўнёску для аднаго адабранага ўдзельніка складае: 100 000 бел. рублёў для беларускіх удзельнікаў і 100 еўра для замежных удзельнікаў.
Аплата рэгістрацыйнага ўнёску беларускімі удзельнікамі дае ім права на: атрыманне інфармацыйных матэрыялаў, месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класа або прэзентацыйнага курса, удзел у перапынках на каву, абедах 5 і 6 снежня, вячэры 5 снежня. Звяртаем вашу ўвагу, што арганізатары толькі ў асобных выпадках змогуць пакрыць транспартныя выдаткі і пражыванне іншагароднім удзельнікам на падставе іх актыўнага ўдзелу ў Фестывалі (правядзенне майстар-класа, выступ з прэзентацыяй, арганізацыя выставы і інш.). Удзельнікам таксама будзе аказана дапамога ў арганізацыі пражывання.
Аплата рэгістрацыйнага ўнёску замежнымі удзельнікамі дае ім права на: трансфер з аэрапорта або ж/д (аўта) вакзалаў, пражыванне 2-3 ночы, сняданкі, абеды 5 і 6 снежня, вячэры 5 снежня, перапынкі на каву, інфармацыйныя матэрыялы, месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класа або прэзентацыйнага курса. Звяртаем вашу ўвагу, што арганізатары не пакрываюць транспартныя выдаткі замежных удзельнікаў і выдаткі, звязаныя з адкрыццём віз.
Да ўдзелу ў Фестывалі неабходна запоўніць электронную форму заяўкі не пазней 3 лістапада 2014 г. для беларускіх удзельнікаў і 27 кастрычніка 2014 для замежных удзельнікаў. Так як колькасць месцаў абмежавана, то будзе праведзены адбор удзельнікаў. Вынікі адбора беларускіх удзельнікаў будуць вядомы не пазней за10 лістапада 2014 г., а замежных удзельнікаў – не пазней за 31 кастрычніка 2014 г.
Арганізатарамі Фестываля выступаюць: Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь, Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау».
Партнёрамі па арганізацыі Фестываля з’яўляюцца: Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі, Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый», Грамадскае аб’яднанне «Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта», Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Біржа арганізацыйнага развіцця», Бізнес клуб «IMAGURU», Адукацыйны і кадравы цэнтр «Новае заўтра».
Падрабязную інфармацыю аб Фестывалі можна знайсці па спасылцы.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па наступных тэлефонах:
+375 17 270-38-96
+375 29 131-52-99
+375 29 541-75-38
ngofest2014@gmail.com
Спіс арганізатараў і партнёраў Фестываля (БЕЛ)
Спіс арганізатараў і партнёраў Фестываля (РУС)
Інфармацыя пра Фестываль (РУС)
Інфармацыя пра Фестываль (ENG)