Зараз вы тут: Навiны » УВАГА: ПРАЕКТ ЗАКОНА “АБ НЕКАМЭРЦЫЙНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯХ”

Як вядома, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь цяпер вядзе распрацоўку праекта закона “Аб некамэрцыйных арганізацыях”. Унясеньне гэтага законапректа ў парлямэнт заплянаванае на сакавік наступнага году. У далучаным файле “zakon” – адна з вэрсіяў гэтага законапраекта. Варта ўлічваць, што гэтая вэрсія відавочна прамежкавая, і тэкст будзе яшчэ зьмяняцца. Аднак некаторыя канцэптуальныя моманты гэтага надзвычай важнага законапраекта выклікалі занепакоенасьць Рабочай Групы Асамблеі, якая прыняла з гэтай нагоды адмысловую заяву (дадаецца ў далучаным файле “Zajava_RG_Asamblei_NDA“). Апроч таго, што законапраект пагражае ліквідацыяй нешматлікіх магчымасьцяў для функцыянаваньня НДА (накшталт рэгістрацыі ўстановаў па заяўляльнай прыкмеце), дык ён яшчэ й распрацоўваецца без удзелу абсалютнай большасьці зацікаўленых суб’ектаў (грамадзкіх аб’яднаньняў, рэлігійных арганізацыяў, палітычных партыяў, фондаў, установаў). Гэта не адпавядае інтарэсам айчынных структураў грамадзянскай супольнасьці.

На 23  сьнежня Міністэрствам юстыцыі заплянаванае абмеркаваньне новага законапраекта з удзелам прадстаўнікоў грамадзкасьці. Нажаль, запрашэньне ўдзельнікаў ад грамадзкасьці ажыцьцяўляецца ў звыклым кулюарным стылі: запрашаюцца выключна абраныя арганізацыі, а шырокія колы НДА застаюцца па-за працэсам. Такім чынам, абмеркаваньне можа пераўтварыцца ў імітацыю дыялёгу. У зьвязку з гэтым Выканаўчае бюро Асамблеі прапануе беларускім НДА “прабівацца” на гэты круглы стол. Прынамсі, трэба падаваць у міністэрства заяўкі на ўдзел – узор такой заяўкі на адрас міністэрства юстыцыі дадаецца ў далучаным файле “zapyt_na_udzel_u_kruglym_stale“. Дасылаць гэтыя лісты трэба на адрас: 220004, г. Менск, вул. Калектарная, 10

Спадзяемся, што нашыя супольныя актыўныя дзеяньні дапамогуць прадухіліць найбольш сур’ёзныя негатыўныя наступствы, якімі пагражае новы закон.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары