21 красавіка бягучага году ў Нацыянальным рээстры прававых актаў апублікаваная пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2010 году №20 “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у пастанову Міністэрства юстыцыі ад 30 жніўня 2005 году №48” (ПОСТАНОВЛЕНИЕ_МИНИСТЕРСТВА_ЮСТИЦИИ).
Гэтым нарматыўным актам унесеныя зьмены ў інструкцыі, якімі рэгулюецца падрыхтоўка і разгляд дакумэнтаў для рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. Пераважная большасьць гэтых зьменаў скіраваная на прывядзеньне інструкцыяў у адпаведнасьць з новай рэдакцыяй закона “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”, што набыла моц з 4 лютага бягучага году. Сярод іншага, зьмененыя формы дакумэнтаў, што падаюцца для рэгістрацыі: устаноўленая новая форма Сьпіса заснавальнікаў і новая форма Сьпіса выбарных органаў. Пацьверджаная неабходнасьць прадстаўленьня электронных копіяў статутаў грамадзкіх аб’яднаньняў пры іх рэгістрацыі альбо пры рэгістрацыі ўнясеньня зьменаў у статуты. Устаноўлены новы парадак працы з квітанцыямі аб уплаце дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю. Таксама ў інструкцыю унесены шэраг іншых палажэньняў, што выцякаюць зь дзеючай рэдакцыі Закона “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”.
Паводле belngo.info