Зараз вы тут: Навiны » Універсітэт Залатога Веку

Шаноўнае спадарства! Калі вам 50+ і вы лічыце, што жыццё павінна быць актыўным і насычаным, калі вам цікава сустракацца і навучацца – гэтая прапанова для Вас!
Запрашаем Вас узяць удзел у прэзентацыі ўнікальнага праекта – «Універсітэт Залатога Веку», адрасаванага актыўным сталым гарадзенкам і гарадзенцам!
«Унівэрсытэт Залатога Веку» – гэта цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, быць карысным іншым людзям.
У праграме «Універсітэту» – агульныя лекцыі і дыскусіі пра псіхалогію сталага ўзросту, асновы здаровага харчавання, спосабы падтрымання добрай фізычнай формы, дагляду за сваім знешнім выглядам, юрыдычныя аспекты, з якімі могуць сутыкнуцца сталыя людзі.
Апроч таго, Вас чакаюць разнастайныя курсы па інтарэсах: «Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку», навучанне карыстанню камп’ютэрам і інтэрнэтам, «Беларускія вячоркі», заняткі па падтрыманні фізычнай формы і інш. Вы таксама можаце прапанаваць свае курсы!
Удзел у занятках «Універсітэту Залатога Веку» бясплатны!
Прэзентацыя адбудзецца 21 красавіка ў 18.00 у памяшканні Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Спектр» па вул. Замкавая, 12 А.
Заняткі для ахвотных узяць удзел ва «Унівэрсытэце Залатога Веку» пачнуцца 29 красавіка і будуць працягвацца да сярэдзіны чэрвеня.
Арганізатарам стварэння «Універсітэту Залатога Веку» ў Гародні з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятываў «Трэці сэктар» у партнэрстве з «Універсітэтам Трэцяга Веку» пры Ўроцлаўскім універсітэце (Польшча) і «Домам сустрэч імя Ангеліўса Сілезіўса» (Уроцлаў, Польшча).
Дадатковую інфармацыю пра магчымасьці ўдзелу ў праекце можна атрымаць па тэл: 75–71–72 альбо 8–029-284–77–99 (Лана Руднік).
Сьпяшайцеся, колькасць месцаў на ўдзел у занятках «Універсітэту» абмежаваная!
Анкета-заяўка на ўдзел у праекце «Універсітэт Залатога Веку»
– Імя і прозвішча
– Тэлефон для кантактаў
– Чаму Вы вырашылі ўзяць удзел у праекце «Універсітэт Залатога Веку»?
– У якіх курсах у межах «Універсітэту» Вы хацелі б удзельнічаць?
– Ці можаце Вы самі прапанаваць курсы, якія маглі б весці ў межах «Універсітэту»?
– Калі ласка, каротка распавядзіце пра сябе тое, што лічыце патрэбным (адукацыя, дзе працавалі, інтарэсы і да т.п.).
Калі ласка, перадайце запоўненую анкету па адрасе вул. Будзёнага, 48а-11, грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сэктар».
Апошні тэрмін – да 26 красавіка. У выпадку вялікай колькасці ахвотных узяць удзел у праекце арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары