Зараз вы тут: Архіў, Дзейнасць, Навiны, Слайдшоу » Удзел Асацыяцыі у працы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

3-4 ліпеня 2018 года прадстаўнік Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) Зміцер Карпіевіч прыняў удзел у штогадовай сустрэчы Рабочай групы “Кантакты паміж людзьмі” Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнэрства, на якой прымалі ўдзел прадстаўнікі і прадстаўнічкі арганізацый грамадзянскай супольнасці ўсіх краін Усходняга Партнёрства.

У межах сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя змены ў структуру ФГС і планы групы да канца 2018 года, а таксама фармуляваліся пазіцыі па ўсіх прысутных падгрупах: адукацыя, культура, моладзь і сіньёры, якія потым стануць асновай рэзалюцый і рабочых планаў.
 
Прадстаўляючы пазіцыі па адукацыі, Зміцер у тым ліку казаў пра важнасць нефармальнай адукацыі і яе ролю ў новай парадыгме адукацыі праз усё жыццё.
 
Удзел у працы Рабочай групы на рэгіянальным узроўні дазваляе Асацыяцыі быць пачутай еўрапейскімі інстытуцыямі, у тым ліку ўплываць на іх пазіцыі адносна супарцы з Беларуссю.
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2018 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары