Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Нямеччыны, Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Й.Раў, Праект Эўразьвязу й Праграмы разьвіцьця ААН “Устойлівае разьвіцьцё на мясцовым узроўні”, Міжнародны гуманітарна-асьветніцкі фонд “Жывое партнэрства” і рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка запрашаюць прыняць удзел у Тыдні устойлівага разьвіцьця – 2010, які адбудзецца 15-23 кастрычніка 2010 году.
Да ўдзелу запрашаюцца прыхільнікі прынцыпаў устойлівага разьвіцьця, удзельнікі ініцыятыўных групаў па Мясцовай павестцы-21, а таксама ўсе жадаючыя стаць суарганізатарамі й саўдзельнікамі Тыдня ўстойлівага разьвіцьця – 2010.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць свае прапановы альбо кароткую заяўку-інфармацыю аб сваіх мерапрыемствах й падзеях, якія плянуецца правесьці ў межах Тыдня ў сваім рэгіёне ў пэрыяд з 15 па 23 кастрычніка 2010 году, на адрэсы: livingpartnership@tut.by, giris@ibb.by.
Больш падрабязную інфармацыю й форму заяўкі глядзіце ў даданым файле
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Натальлі Гірыс праз тэл.: + 375 17 200 31 82 і Галіны Мацюшэнка праз тэл.: + 375 17 227 6989.
Паводле рассылкі belngo.info