Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Навiны » Тыдзень грамадзянскай адукацыі EENCE “Мастацтва жыць разам”

Усходне-еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі (EENCE)
запрашае прыняць удзел у
Тыдні грамадзянскай адукацыі EENCE
“Мастацтва жыць разам”

 КАЛІ: 5-11 кастрычніка 2020.                             ЯК: онлайн і афлайн.

ДЗЕ: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна і Расія.

МЭТЫ:

  • фармаванне паважлівага стаўлення да правайдэраў грамадзянскай адукацыі ў рэгіёне;
  • дэманстрацыя патэнцыялу і лепшых практык правайдэраў з краін Усходняга Партнёрства і Расіі ў сферы грамадзянскай адукацыі;
  • умацаванне супрацоўніцтва паміж сябрамі EENCE і іншымі правайдэрамі грамадзянскай адукацыі;
  • актуалізацыя тэмы грамадзянскай адукацыі ў публічным дыскурсе ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама ў Расіі
  • пошук новага зместу і новых форм грамадзянскай адукацыі ва ўмовах пандэміі COVID-19.

МЫ ЧАКАЕМ ЗАЯЎКІ АД АРГАНІЗАЦЫЙ, ЭКСПЕРТАЎ І УСІХ ІНШЫХ ЗАЦІКАЎЛЕННЫХ ІНСТЫТУЦЫЙ І АСОБАЎ, якія працуюць у сферы грамадзянскай адукацыі, адукацыі ў галіне дэмакратычнай грамадзянскасці, адукацыі ў галіне правоў чалавека або ў сумежных галінах (мэты ўстойлівага развіцця, гендэрная роўнасць, міжкультурны дыялог і г. д.).

ПРАГРАМА Тыдня грамадзянскай адукацыі будзе складацца з мясцовых, агульнанацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца адначасова з 5 да 11 кастрычніка 2020 года ў 6 краінах рэгіёну Усходняга Партнёрства і Расіі.

ЯКІЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ МОЖНА ЗАЯЎЛЯЦЬ У ПРАГРАМУ ТЫДНЯ? Канферэнцыі, лекцыі, круглыя сталы, семінары, трэнінгі, прэзентацыі, выставы, конкурсы і іншыя мерапрыемствы, якія будуць дэманстраваць разнастайнасць тэмаў, мэтавых груп, фарматаў грамадзянскай адукацыі, спрыяць папулярызацыі грамадзянскай адукацыі і яе правайдэраў у краінах Усходняга Партнёрства і ў Расіі.

ЗАЯЎЛЯЙЦЕ СВАЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, запоўніўшы форму заяўкі да 15 верасня 2020 г.

Звярніце ўвагу, што чым раней будзе пададзеная вашая заяўка – тым хутчэй інфармацыя пра вашае мерапрыемства з’явіцца на вэб-старонцы Тыдня, дзе будзе створаная інтэрактыўная мапа і база звестак пра мерапрыемствы, заяўленыя ў праграму Тыдня.

У выпадку, калі заяўленае вамі мерапрыемства будзе адабрана ў праграму Тыдня, не пазней, як да 01.10.2020 з вамі звяжацца нацыянальны каардынатар, разам з якім вы будзеце ўзгадняць далейшыя крокі па падрыхтоўцы мерапрыемства. Арганізатары Тыдня таксама забяспечаць інфармацыйную падтрымку ўсіх мерапрыемстваў, з якіх будзе складацца праграма Тыдня.

КРЫТЭРЫІ АДБОРУ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ:

  • адпаведнасць місіі EENCE;
  • скіраванасць на развіццё грамадзянскіх кампетэнцый;
  • адпаведнасць каштоўнасцям грамадзянскай адукацыі / адукацыі для дэмакратычнай грамадзянскасці.

ЧАМУ ВАРТА ЗАЯЎЛЯЦЦА ДА ЎДЗЕЛУ Ў ТЫДНІ?

  • Па-першае, гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць разам з іншымі беларускімі арганізацыямі актуальнасць і важнасць грамадзянскай адукацыі, пашырыць аўдыторыю сваіх праграм і праектаў, паказаць свой патэнцыял і пазнаёміцца з новымі партнёрамі!
  • Па-другое, гэта магчымасць бліжэй пазнаёміцца з працай найбуйнейшай у рэгіёне Усходняга Партнёрства сеткай грамадзянскай адукацыі – EENCE, а ў перспектыве – і далучыцца да яе дзейнасці!
  • Па-трэцяе, самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня атрымаюць магчымасць заявіцца на ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Берліне, якую ў лістападзе бягучага года ладзяць нашыя партнёры з NECE (Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі).
  • Па-чацьвёртае, вы атрымаеце інфармацыйную падтрымку, прамацыйныя матэрыялы Тыдня, доступ да базы звестак пра ўдзельнікаў Тыдня з розных краін, а ў некаторых выпадках – і арганізацыйную дапамогу ў правядзенні вашых мерапрыемстваў.

 Падрыхтоўкай Тыдня грамадзянскай адукацыі ў Беларусі займаецца кансорцыюм беларускіх арганізацый-сябраў EENCE, у які ўваходзяць:

  1. Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“,
  2. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы,
  3. Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар“,
  4. Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ“.
  5. Установа “Лабараторыя інавацыйных праектаў

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Тыдню грамадзянскай адукацыі будуць папярэднічаць тры конкурсы, да ўдзелу ў якіх мы вас таксама запрашаем!

  • Конкурс рэкламных відэаролікаў па грамадзянскай адукацыі, якія адлюстроўваюць праблемы грамадзянскай адукацыі з пункту гледжання як яго правайдэраў, так і людзей, на якіх яна аказала значны ўплыў. Далучайцеся
  • Конкурс плакатаў па грамадзянскай адукацыі, скіраваны на тое, каб прадстаўнікі тых мэтавых груп, якія раней былі па-за сістэмай грамадзянскай адукацыі (напрыклад, мастакі, дызайнеры), змаглі стаць часткай працэсу грамадзянскай адукацыі і спрыяць фармаванню грамадзянскай ідэнтычнасці праз выяўленчае мастацтва. Далучайцеся
  •  Конкурс лепшых онлайн-практык грамадзянскай адукацыі. У гэтую намінацыю мы запрашаем падаваць свае онлайн курсы, вэбінары, мабільныя дадаткі, квізы, адукацыйныя падкасты, відэа і іншыя аналагічныя “прадукты”, вялікую патрэбу ў якіх прадэманстравала сітуацыя, звязаная з пандэміяй COVID-19. Далучайцеся

Пераможцы конкурсаў будуць узнагароджаны падчас Тыдня грамадзянскай адукацыі.

КАНТАКТЫ:

Калі вы хочаце быць у курсе апошніх навін EENCE і даведацца больш пра мерапрыемствы EENCE, далучайцеся да нас на Facebook і наведайце сайт EENCE

Засталіся пытанні?

Пішыце: eence.cew@gmail.com (Вольга Мельнік – Менеджэр па камунікацыях у межах Тыдня грамадзянскай адукацыі) або нацыянальнаму каардынатару ў Беларусі: CEweekBelarus@gmail.com (Андрэй Ляўко).

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2020 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары