Шаноўныя прадстаўнікі беларускіх і замежных СМІ!
10 жніўня 2011 г. стартавала падрыхтоўчая кампанія 6-ага Тыдня нефармальнай адукацыі, прысвечанага праблемам развіцця НФА ў рэгіенах. На дадзеным этапе аргкамітэт працуе над тым, каб Тыдзень і па разнастайнасці мерапрыемстваў, і па прадстаўніцтве ўдзельнікаў, і па вастраце праблематыкі стаўся сапраўды знакавай падзеяй для Беларусі.
Будзем удзячны Вам за распаўсюд інфармацыі пра Тыдзень НФА-2011 на старонках Вашых друкаваных і электронных СМІ. Таксама запрашаем да розных формаў супрацоўніцтва:
1) Стаць арганізатарам асабістага мерапрыемства ў рамках Тыдня НФА-2011 (можна зрабіць гэта на ўласныя сродкі альбо падаць заўку на конкурс, які ладзіць Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband eV” (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь – падрядрабязная інф. і формы заявак на сайце www.adukatar.net)
2) Стаць інфармацыйным партнерам усяго Тыдня або асобных мерапрыемстваў, у прыватнасці, цэнтральнай падзеі- круглага стала “Нефармальная адукацыя ў рэгіёнах Беларусі: запатрабаванні, вопыт, інавацыі”. З прапановамі просім звяртацца да каардынатара па кантактах са СМІ – Галіноўскай Юліі
3) Размяшчаць на старонках Вашых СМІ інфармацыю пра Тыдзень і асобныя мерапрыемствы (аўтарскія артыкулы, кароткія навіны, прэс-рэлізы). Калі Вы жадаеце тэрмінова атрымліваць паведамленні пра ўсе мерапрыемствы Тыдня НФА, а таксама інфармацыю пра ход падрыхтоўкі да Тыдня, мець мажлівасць атрымаць каментар прадстаўнікоў аргкамітэту, экспертаў-удзельнікаў мерапрыемстваў, пакіньце свае кантакты нашаму каардынатару (эл. адрас, тэлефон) – яна аператыўна дашле ўсю неабходную інфармацыю.
Кантактная асоба па ўзаемадзеянні са СМІ:
Галіноўская Юлія: +375297422040; Julia.hurska@gmail.com