25 верасня 2011 году Грамадскае аб’днанне “Лекарскі саюз” ладзіць у Магілёве круглы стол “Нямецкі след у гісторыі і культыры Магілёўшчыны”. У ходзе мерапрыемства пройдзе прэзентацыя слайд-фільма па гэтай тэматыцы, а таксама дыскусія удзельнікаў. Імі будуць медыкі-пенсіянеры, сябры аб’яднання і запрошаныя асобы. Гісторыя сведчыць, што істотны след на магілёўскай зямлі пакінулі губернатары, архітэктары, навукоўцы, медыкі і людзі іншых сфер дзейнасці паходжаннем з Нямеччыны. Тэма гэта мала вядомая, а таму і цікавая.
Мерапрыемства пройдзе ў навукова-медыцынскай бібліятэцы, што знаходзіцца ў Магілёве па вуліцы Першамайскай 52.
Тэлефоны для даведак:
6-423410 (Velcom), 7-433067 (MTC)