Нефармальная сетка арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА) з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны выступіла з ініцыятывай правядзення ІІI ТЫДНЯ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ І АСВЕТЫ ў перыяд з 8 па 16 снежня 2007 г.
У гэтым годзе арганізатарамі вызначана тэма Тыдня: “БЕЛАРУСЬ ЕЎРАПЕЙСКАЯ”, якая дазволіць разгледзець праблемы і паказаць перспектывы развіцця сучаснай Беларусі па еўрапейскім шляху, як арганічнай, але разам з тым самабытнай культурна-гістарычнай часткі еўрапейскай спадчыны і сучаснасці.
Зыходзячы з актуальных задач развіцця краіны і магчымых перспектыў яе супрацоўніцтва і партнёрства з краінамі Еўрапейскага Звяза, мы жадаем:
- падкрэсліць неабходнасць і карыснасць больш глыбокага асэнсавання і разумення нашымі грамадзянамі сябе і сваёй краіны як часткі сучаснай Еўропы;
- звярнуць увагу на каштоўнасць і неабходнасць нефармальнай адукацыі, як сродка самаідэнтыфікацыі і самавызначэння як на індывідуальным, так і на агульнанацыянальным і еўрапейскім ўроўнях;
- выразіць упэўненасць, што Беларусі дзеля лепшай будучыні і далейшага развіцця патрэбна больш шчыльная кааперацыя і дыалог з еўрапейскімі суседзямі;
- запрасіць да супрацоўніцтва ўсе арганізацыі і установы, якія прапануюць паслугі ў сферы нефармальнай адукацыі і асветы.
Арганізатары запланавалі правядзенне пад час Тыдня больш за 10 мерапрыемстваў для самых розных мэтавых групаў, якія пройдуць у розных гарадах Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх установаў.
Запрашаем усіх цікаўных прыняць удзел ў фестывалях, сустрэчах, вечарынах, круглых сталах, акцыях у межах ІІІ Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы, а таксама далучыцца да нас са сваімі мерапрыемствамі.
8 снежня 2007, Гародня | Прэзентацыя праграмы “Youth in Action”, Прэзентацыя праграм “European Yuth Press”, Прэзентацыя выданняў, выданых ў межах транспамежных праектаў | ГА “Цэнтр “Трэці сектар”” trecisektar@yahoo.com |
8 снежня 2007, Мінск | Аб’яўленне адкрытага конкурсу на лепшы артыкул на сайце www.wgcre.net | ГА “Фокус-група” fokusgrupa@gmail.com 80295526028 |
8-9 снежня 2007, Мінск | Семінар для дасведчаных лідэраў навучальных гурткоў | Рэсурсная праграма навучальных гурткоў АГА hurtki.team@gmail.com 80296450612 |
9 снежня 2007, Мінск | Фестываль навучальных гурткоў “Міжкультурнае кафе” | ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ””, center_post@tut.by 80296450612 80297772207 |
11 снежня 2007, Гомель | Семінар “Рэфлексія досведу навучальных гурткоў у Гомельскай вобласці” | ГАГА “Сацыяльныя праекты” comdevpro@server.by 80232541247 |
11 снежня 2007, Мінск | Працоўная сустрэча па распрацоўцы выдання “Нефармальная адукацыя на Беларусі: адукацыйная дзейнасць некамерцыйных арганізацый” | Арганізацыі грамадзянскай адукацыі; МАГА “Акт”, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ””, ГА “Фокус-група” zhurakovski@gmail.com 80296492294 |
12 снежня 2007, Мінск | Запуск інфармацыйна-забаўляльнага сайту www.susvet.info | ГА “Фокус-група” fokusgrupa@gmail.com 80295526028 |
13 снежня 2007, Мінск | Адкрыццё выставы ў Навукова – педагагічнай бібліятэцы “Нефармальная адукацыя: тэмы, формы, метады. Выданні грамадскіх аб’яднанняў” | Арганізацыі грамадзянскай адукацыі, МГА “Адукацыя без межаў” edwb@tut.by 80293882564 |
13-14 снежня 2007, Мінск | “Экалагічны стыль жыцця: з Еўропы ў Беларусь” | ГА “Экадом”, privatecity@mail.ru 80291304498; 80296126158 |
14 снежня 2007, Мінск | Запуск новага сервісу на сайце www.belinternat.org | ГА “Фокус-група” fokusgrupa@gmail.com 80295526028 |
15 снежня 2007, Мінск | Семінар “Позірк у мінулае як крок да пабудовы супольнай еўрапейскай будучыні” | МГА “Адукацыя без межаў” edwb@tut.by 80294080717 |
15 снежня 2007, Гародня | Семінар “Еўрапейскія падыходы да праграм нефармальнай грамадзянскай адукацыі і беларуская рэчаіснасць” | ГА “ВІТ” vit_hrodna@yahoo.com 80297821833 |