Зараз вы тут: 2006 » Тыдзень нефармальнай адукацыі і асветы 2006

Нефармальная сетка арганізацый грамадзянскай адукацыі з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага і эканамічнага патэнцыялу краіны выступіла з ініцыятывай правядзення другога

Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы
ў перыяд з 9 па 17 снежня 2006 г.

У гэтым годзе вызначана тэма тыдня:
“Праграмы нефармальнай адукацыі для прафесійнага росту і самаўдасканалення”.

Базуючыся на прынцыпах адукацыі на працягу ўсяго жыцця, зафіксаваных ў Мемарандуме бесперапыннай адукацыі Еўрапейскага Саюзу

  • мы жадаем падкрэсліць каштоўнасць і неабходнасць нефармальнай адукацыі, якая можа адбывацца як ў навучальнай установе, так і на працоўным месцы, і ў гуртку сяброў ці каллегаў, клубе па інтарэсах, сям’і;
  • звярнуць ўвагу на эканамічную эфектыўнасць і карысць нефармальнай адукацыі, якая здольна хутка рэагаваць на змяненні ў вытворчых працэссах і на рынку працы;
  • запрасіць да супрацоўніцтва ўсіх сацыяльных партнераў, якія прапануюць паслугі ў сферы нефармальнай адукацыі і асветы.

Мы запланавалі правядзенне пад час Тыдня больш за 10 мерапрыемстваў для самых розных мэтавых групаў, якія пройдуць у розных гарадах Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх установаў. Запрашаем усіх цікаўных прыняць удзел ў семінарах, сустрэчах, акцыях у межах Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы, а таксама далучыцца да нас са сваімі мерапрыемствамі.

З пытаннямі і прапановамі можна звярнуцца да каардынатара працоўнай групы Мароза Ягора па тэл. 8-0295 52 60 28, эл. пошце aha.info@gmail.com

Інфрамацыя пра мерапрыемствы будзе з’яўляцца ўнізе старонкі пасля удакладнення акалічнасцяў.

Мерапрыемства Арганізатар Месца і даты правядзення
Фестываль навучальных гурткоў Рэсурсная праграма навучальных гурткоў Мінск, канферэнц-залa МГГІПКіПКА 9-10 снежня
кантакты: Алена Вялічка (м.т +375 296 45 06 12, e-mail: velich@tut.by ) ці Іна Губарэвіч (м.т. +375 296 69 66 59; e-mail: inna_mail@tut.by)
Семінар ”Міжкультурнасць у сучаснай педагагічнай практыцы” МГА “Адукацыя без межаў” Мінск 12-13 снежня 2006
кантакты: Галіна Верамейчык +375 29 151 9397 +375 29 408 0717 edwb@tut.by
Вечары нефармальнай адукацыі ў Гародні ГA «Цэнтр «Трэці сектар» і «ВІТ» Гародня 11-14 снежня
кантакты: Лана Руднік +375-29-284-77-99 Lana2001r@yahoo.com
Семінар “Метад праектаў у пазашкольнай працы” МГА “Адукацыя без межаў” в.Слабада, Смалявіцкага району Мінскай вобласці 8 альбо 9 снежня
кантакты: Марына Малініна + 375 29 3882564 Marina_malinina@mail.ru, edwb@tut.by
Трэнінг “Камунікацыйныя тэхналогіі ў разнастайных грамадскіх кампаніях” ГА “Цэнтар “Супольнасць” Менск 16-17 снежня
кантакты: Сяржук Семянюк +375 29 685 52 39 siarzuk@studenty.by , siarzhukBaj@tut.by
Семінар “Перадача досведа грамадскіх арганізацый па правядзенню прававых заняткаў і праграмаў” ГA «Фокус-група», «ВІТ» і БелАЮ Мінск 13 снежня
кантакты: Жана Сакун +375-29-6093696 focus_group@mail.ru
Прэзентацыя дзейнасці АГА ў Брэсце ГА “Экадом” Брэст 13 снежня
кантакты: Мароз Ягор тэл. 8-0295 52 60 28, aha.info@gmail.com
Семінар “Распаўсюд інфармацыі ў мясцовай супольнасці” ГA «Фокус-група» Салігорск 12-13 снежня
кантакты: Мароз Ягор тэл. 8-0295 52 60 28, focus_group@mail.ru
Семінар “Як заахвоціць студэнтаў да ўдзелу ў навучальных гуртках” СПГА “Чазенія”, ГА “ВІТ” Гародня 17 снежня
кантакты: Іна Губарэвіч +375 296 69 66 59 inna_mail@tut.by
Семінар “Сельский туризм: что нужно знать начинающему предпринимателю” ОО «Экодом», ОО «Центр социальных инноваций» д.Слобода Смолевичского р-на 10 снежня
кантакты:Наталья Рябова +37529 5576411 ecodomik@tut.by, Леонид Калитеня +37529 7763806 +37529 7763806
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


+ 3 = 4

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары