Зараз вы тут: 2005 » Тыдзень нефармальнай адукацыі і асветы 2005

Нефармальная сетка арганізацый грамадзянскай адукацыі з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў сучасным грамадстве” выступіла з ініцыятывай правядзення Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы ў перыяд з 16 па 24 снежня 2005 г.
Базуючыся на прынцыпах адукацыі на працягу ўсяго жыцця, зафіксаваных ў Мемарандуме бесперапыннай адукацыі Еўрапейскага Саюзу

  • мы жадаем падкрэсліць каштоўнасць і неабходнасць нефармальнай адукацыі, якая можа адбывацца як ў навучальнай установе, так і гуртку сяброў, клубе па інтарэсах, сям’і і на працоўным месцы;
  • звярнуць ўвагу не толькі на эканамічную неабходнасць адукацыі, але і на яе сацыяльна-культурнае значэнне і падтрымку самаадукацыі ў любым узросце і па любых пытаннях жыццядзейнасці чалавека;
  • нагадаць, что навучанне адначасова можа быць карысным і прыемным!
  • запрасіць да супрацоўніцтва ўсіх сацыяльных партнераў, якія прапануюць паслугі ў сферы нефармальнай адукацыі і асветы.

Мы запланавалі правядзенне пад час Тыдня больш за 15 розных мерапрыемстваў для самых розных мэтавых групаў, якія прайшлі ў розных гарадах Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх установаў.

Мерапрыемства Арганізатар Месца і даты правядзення
Семінар для настаўнікаў“Навучанне ў групах: ад супрацоўніцтва на уроках да супрацоўніцтва ў жыцці” Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія» Мар’іна Горка, Мінскай вобласці 24 снежня
Майстэрня “Арыгамі і свята” Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія» Мар’іна Горка, Мінскай вобласці 24 снежня
Прэзентацыя “Як арганізаваць навучальны гурток?” для выхавацелей інтэрнатаў Фрунзенскага р-на г.Мінска Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”” Фрунзенскі р-н г.Мінска 18 снежня
Дэбаты паміж настаўнікамі і вучнямі СШ№ 67 г.Мінска “Навучацца карысна ўсім, заўсёды і ўсяму” Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”” СШ№ 67 г.Мінска 17 снежня
Семінар для прадстаўнікаў грамадскіх аб’яднанняў і сацыяльных педагогаў “Формы і метады нефармальнай адукацыі ў Беларусі” Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне “Сацыяльныя праекты” г.Хойнікі Гомельскай вобласці 22 снежня
Прэзентацыя для прадстаўнікоў ДУ гг. Добруш, Хойнікі, Ветка “Навучальныя гурткі як эфектыўны сродак развіцця мясцовых супольнасцяў”. Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне “Сацыяльныя праекты” г. Гомель, ДУ 73, 16 снежня.
Сустрэча з актыўнымі жыхарамі г.п.Мачулішчы “Мой двор, дом, пад’езд” Дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Подснежник», г.п. Мачулішчы, Мінскі р-н 10 снежня
Дзень грамадскага ўдзелу – акцыя па добраўпарадкаванню тэрыторыі Дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Подснежник» г.п. Мачулішчы, Мінскі р-н 24 снежня
Семінар для моладзі “Лідэрства і грамадская актыўнасць” Моладзевая ініцыятыва “Новая плынь” Віцебск 23 снежня
Прэзентацыя гуртка для жыхароў г.Мінска ”Навагодняя фларыстыка” Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў” г.Мінск 20 снежня
Паседжанне творчага клуба “Нефармальная адукацыя і ўстойлівае развіццё ў галіне культуры” Удзельнікі – прадстаўнікі студэнцкіх творчых калектываў Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў” супольна з творчай групай «АРТ-майстры» Мінск 19 і 21 снежня
Навучальны гурток “Каляда”: Чатыры сустрэчы з моладдзю Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” Гродна 12, 15, 19, 22 снежня
Прэзентацыя праграм нефармальнай адукацыі і часопіса “Адукатар” Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” Гродна 23 снежня
Анкетаванне студэнтаў Гродзенскага універсітэту Tэма апытання – ўдзел у праграмах і мерапрыемствах нефармальнай адукацыі Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” Гродна 16- 23 снежня
Спартыўная акцыя “Моладзь супраць СНІДу. Мы хочым жыць заўтра” Грамадскае аб’яднанне “Хрысціянская супольнасць маладых і дарослых” Ліда, Гродзенскай вобласці 15 снежня
Дабрачынная святочная вечарына жыхароў мікрарайёну “Паўднёвы” з удзелам настаўнікаў і вучняў СШ № 9 Грамадскае аб’яднанне “Хрысціянская супольнасць маладых і дарослых”, Пратэстанская царква г.Ліда Ліда, Гродзенская вобласць 28 снежня
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары