Зараз вы тут: Навiны » Цэнтр «Фіальта»: Моладзевы навучальны праект

Моладзевы Адукацыйны Цэнтр «Фіальта» пачынае праект «Злавіць сапраўднасць» і прапануе ўсім ахвотным далучыцца да працяглай гульні дзеля новых адкрыццяў і дасягненняў!

Праект ствараецца для маладых людзей, незалежна ад іх перакананняў, прыналежнасці да субкультуры, досведу, ініцыятыўнасці, прафесіі ці светапогляду. Будзе набрана група з 25 асобаў, якія пасля ўдзелу ў трэнінгах ды іншых навучальных мерапрыемствах праекта, змогуць самі рэалізаваць свае ідэі і ініцыятывы.

На працягу дзевяці месяцаў праекта мы прапануем ўдзельнікам розныя формы дзейнасці: удзел у трэнінгах,майстар-класах, а таксама магчымасць рэалізаваць уласныя ідэі ў самых розных сферах жыцця (культура, спорт, літаратура, навука, IT, забавы, адукацыя і г.д. ).

Як паўдзельнічаць?

Запоўніўць анкету і даслаць яе на catchthepresent@gmail.com .

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Паводле fialta.org

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары