Кіруючы Камітэт Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства сумесна з Эўрапейскай камісіяй Зьнешняга ўзаемадзеяньня (EEAS) запрашае ўсіх зацікаўленых падаць свае заяўкі на ўдзел у Форуме, які пройдзе 28-30 лістапада 2011 году ў Познані (Польшча).
Любыя беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, незалежна ад іх ранейшага ўдзелу ў Форумах 2009 і 2010 могуць без абмежаваньняў падаваць заяўкі на ўдзел у Форуме.
Для ўдзелу неабходна запоўніць на ангельскай ці расейскай мовах анкету і даслаць яе на электронны адрас: applications@eap-csf.eu
Апошні тэрмін падачы заявак: 26 чэрвеня 2011 году.
Падрабязнасьці пра Форум ды анкета – у даданых файлах “CSF_2011” і на сайце: http://www.eap-csf.eu