Зараз вы тут: Навiны » ТРЭНІНГ ПА ВЫКАРЫСТАНЬНІ МАГЧЫМАСЬЦЯЎ ІНТЭРНЭТА Ў ПРАЦЫ ПАЛІТЫЧНЫХ І ГРАМАДЗКІХ АКТЫВІСТАЎ

Цягам 6 месяцаў па ўсіх абласьцях Беларусі пройдзе сэрыя двухдзённых трэнінгаў “Сацыяльныя сеткі, мабільны офіс і іншыя магчымасьці інтэрнэта ў працы палітычных і грамадзкіх актывістаў”. Трэнінгі разьлічаныя на базавы ўзровень ведаў.

Да ўдзелу запрашаюцца матываваныя сябры партыяў, арганізацыяў і актывісты кампаніяў, якія маюць на мэце падвысіць узровень дзейнасьці сваіх кампаніяў з дапамогай сучасных інструмэнтаў камунікацыі.

Першыя два трэнінгі пройдуць у Менску 30-31 кастрычніка і 4-5 лістапада.

Для працы ўдзельнікам спатрэбіцца ўласны ноутбук (прынамсі, адзін на дваіх) і мабільны тэлефон.

Арганізатаы забясьпечаць харчаваньне ўдзельнікаў. Пражываньне й праезд да месца трэнінгу не аплочваюцца. Удзельнікі з рэгіёнаў могуць прыняць удзел у пазьнейшых трэнінгах, якія адбудуцца ў кожным абласным цэнтры.

Квотаў на колькасьць чалавек ад арганізацыі не існуе. Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле “anketa_Minsk“, і даслаць яе на адрас: alinastefanovic@gmail.com

З пытаньнямі зьвярайцеся праз эл. пошту альбо тэл.: (029) 6616440.

На трэнінг 30-31 кастрычніка анкеты прымаюцца да 27 кастрычніка ўключна.

На трэнінг 4-5 лістапада – да 31 кастрычніка ўключна.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары