Зараз вы тут: Навiны » ТРЭНІНГ ПА ФАРМАВАНЬНІ ІМІДЖУ НКА

Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне «АКТ» запрашае прыняць удзел у двухдзённым трэнінгу «Фармаваньне іміджу НКА ў вачах грамадзкасьці і дзяржавы».

Трэнінг пройдзе 16 – 17 сакавіка 2011 года ў  Менску.

Мэта трэнінгу – павышэньне кампетэнцыяў прадстаўнікоў беларускіх некамерцыйных арганізацыяў у сфэры наладжваньня сувязяў з грамадзкасьцю і дзяржавай для фармаваньня ўстойлівага станоўчага іміджу.

У якасці асноўных пытаньняў на трэнінгу будуць разгледжаны пытаньні пабудовы іміджу арганізацыі, механізмы яго прасоўваньня і выбудоўваньне камунікацый з органамі дзяржаўнай улады, а таксама сувязі з грамадзкасцю ў працэсе рэалізацыі дзяржаўнага сацыяльнага заказу. У дадзеным кантэксьце будуць разгледжаныя таксама тэхнікі працы са СМІ, друкаванымі матэрыяламі і прасоўваньня ў Інтэрнэт.

Для ўдзелу вам неабходна даслаць анкету-заяўку ( ззнаходзіцца ў даданым файлу Anketa_PR.doc).

Апошні тэрмін падачы заявак: 13 сакавіка 2011 году.

Свае заякі дасылайце па электроннай пошце: act.trainings@gmail.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары