Зараз вы тут: Навiны » ТРЭНІНГ “КАЛЬКУЛЯЦЫЯ НЕКАМЭРЦЫЙНЫХ ПАСЛУГАЎ”

Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “АКТ” запрашае прыняць удзел у трэнінге “Калькуляцыя некамэрцыйных паслугаў”, які адбудзецца 19 лістапада 2010 году ў Менску.

Мэтай мерапрыемства зьяўляецца ўмацаваньне некамэрцыйных арганізацыяў, перадача ведаў па складаньні калькуляцыі некамэрцыйных паслугаў, якія могуць стаць прадметам дзяржаўнай сацыяльнай замовы й для прасоўваньня сацыяльных паслугаў пры ўзаемадзеяньні з органамі дзяржаўнай улады.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі некамэрцыйных арганізацыяў. Магчымы ўдзел двух прадстаўнікоў ад адной арганізацыі.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд паштовым грашовым пераводам пасьля прадастаўленьня арыгіналаў квіткоў.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць анкету-заяўку (гл. даданы файл Anketa-19.11.2010_0) на эл. адрас: act.trainings@gmail.com альбо па факсе: (017) 222 71 29.

Апошні тэрмін падачы заявак: 16 лістапада 2010 г.

Пацьверджаньне ўдзелу й месца правядзеньня будуць паведамленыя 17 лістапада.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да Надзеі Левішчавай праз тэл.: +375 29 274-34-57, (017) 222-71-29 альбо эл. пошту: act.trainings@gmail.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары