1 кастрычніка 2010 году адбудзецца трэнінг для трэнэраў у галіне ВІЧ/СНІД “Самакіраванае навучаньне”, 2-3 кастрычніка – Другі нацыянальны форум трэнэраў.
Арганізатарам мерапрыемстваў зьяўляецца Нацыянальная трэнэрская каманда па ВІЧ/СНІД у межах праекту ПРААН і Міністэрства аховы здароўя РБ “Забесьпячэньне ўсеагульнага доступу ключавых пацярпелых групаў насельніцтва ў Беларусі да прафілактыкі, лячэньня й дагляду ў сувязі зь ВІЧ”, пры падтрымцы МАГА “АКТ” і Асацыяцыі “БелСетка антыСНІД”.
Мэтай трэнінгу зьяўляецца разьвіцьцё прафэсійных кампэтэнцыяў трэнэраў у галіне ВІЧ/СНІД шляхам фармаваньня ўяўленьня аб самакіраванай адукацыі (self-directed learning). Трэнінг будзе праводзіць трэнэр міжнароднага клясу, сябра Нацыянальнай трэнэрскай каманды па ВІЧ/СНІД Алег Паддубны (ГА “Моладзевы адукацыйны цэнтар “Фіальта”). Да ўдзелу запрашаюцца трэнэры, якія працуюць па праблеме ВІЧ-інфэкцыі.
Форум трэнэраў – гэта прафэсійная пляцоўка для абмену вопытам, практыкамі ў сфэры адукацыі й разьвіцьця, гэта творчая майстэрня для вопытных і пачынаючых трэнэраў, гэта магчымасьць дыскусіяў для абмеркаваньня інтарэсаў, праблемаў і посьпехаў. Мэта форуму – паляпшэньне якасьці трэнэрскіх паслугаў у галіне ВІЧ-інфэкцыі. Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца практыкуючыя трэнэры й вядучыя прафілактычных адукацыйных праграмаў, якія працуюць па праблеме ВІЧ-інфэкцыі, ужываньня наркотыкаў, гендэрным асьпектам.
Месца правядзеньня форуму й трэнінгу: Менская абласная спартыўна-аздараўляльная база “Галактыка”, Валожынскі р-н, п. Ракаў.
Каб прыняць удзел у форуме й трэнінге, неабходна запоўніць анкету й даслаць яе на эл. адрас: belaidsnetwork@yandex.ru альбо праз факс: (017) 297-94-40.
Апошні тэрмін падачы заявак: 12 кастрычніка 2010 году.
Анкета, праграма форуму й больш падрабязная інфармацыя – у даданых файлах “Aplic-Forum“, “Progr-03_10_10” і “Newsletter“.
Спасибо за размещение информации о тренинге тренеров и Форуме тренеров. Пожалуйста подкорректируйте несколько неточностей.
Тренинг для тренеров проводит Ольга Поддубная.
Анкеты заявки принимаются до 12 сентября (верасня)
С уважением,
Председатель оргкомитета Форума тренеров
Олег Еремин