Зараз вы тут: Навiны » ТРЭНІНГ ДЛЯ ТРЭНЭРАЎ «НАВУЧАНЬНЕ ПРАВАМ ЧАЛАВЕКА Ў ШКОЛЕ І ПА-ЗА ЁЙ»


Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЭ/БДІПЧ) абвесьціла набор для жадаючых паўдзельнічаць у трэнінгах для трэнэраў, прысьвечаных інавацыйным мэтадам навучаньня, асаблівасьцям падрыхтоўкі й правядзеньня заняткаў па правах чалавека.

Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школаў, ВНУ, іншых навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных кампаніяў, актывісты грамадзкіх аб’яднаньняў, якія зацікаўленыя ў атрыманьні новых ведаў і ўменьняў для ўдасканаленьня сваёй адукацыйнай дзейнасьці ў сфэры пашырэньня правоў чалавека.

Трэнінгі будуць праводзіцца на аснове навучальна-мэтадычных матэрыялаў, распрацаваных пры падтрымцы БДІПЧ.

Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі заняткаў, заснаваных на выкарыстаньні інтэрактыўных мэтадаў навучаньня, мэтадамі ацэнкі эфэктыўнасьці навучаньня, папрактыкуюцца ў правядзеньні заняткаў.

Трэнінг адбудзецца 16–20 ліпеня 2012 году ва Ўкраіне.

Арганізатары забясьпечаць харчаваньне, пражываньне ды кампэнсуюць выдаткі на праезд у абодва бакі.

Каб узяць удзел, неабодна запоўніць ан-ляйн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы:
https://docs.google.com/a/belngo.info/spreadsheet/viewform?formkey=dDA1OEJHV0pTMkpDUl9aemlPYldZYlE6MQ#gid=0

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 траўня 2012 году.

Паводле nastaunik.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары