Эўракамісія ў супрацоўніцтве з AHA Moments запрашае на трэнінг “Аўтабіяграфія міжкультурных камунікацыяў” (Autobiography of Intercultural Encounters). Ён адрасуецца адукатарам ў галіне міжкультурных камунікацыяў, а таксама настаўнікам, якія цікавяцца мэтодыкай навучаньня.
Курс адбудзецца ў Балгарыі (Сафія) з 18 па 20 кастрычніка. Мова трэнінга – ангельская. Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд ды іншыя.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе па адрэсах: leah.@ahamoments.eu альбо yananoel@gmail.com . Форма анкеты знаходзіцца на сайце: www.ahamoments.eu
Апошні тэрмін падачы заявак: 9 верасьня.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да арганізатараў праз тэл.: +359 898 60 46 41; + 35 9 2 967 1063; +359 899 96 36 23 альбо эл. пошту: leah.@ahamoments.eu, yananoel@gmail.com.
Паводле nastaunik.info