Зараз вы тут: Навiны » ТРЭНЭРСКІ КУРС ПА АКТЫЎНЫХ МЭТАДАХ

Курс-трэнінг ладзіцца пад кіраўніцтвам дасьведчаных трэнэраў сеткі Edit-Net (Education for Democracy International Network) і адрасаваны спэцыялістам зь невялікім досьведам трэнэрскай працы (ня больш за 50 гадзінаў) ці бяз досьведу, актыўным настаўнікам.

Гэта інтэнсіўнае навучаньне для трэнэраў, якія ўжываюць ці плянуюць ужываць актыўныя мэтады ў працы з дарослымі й моладзьдзю.

Курс-трэнінг адбудзецца 13–17 ліпеня 2011 году пад Менскам. Абавязковая ўмова залічэньня – магчымасьць удзельнічаць без перапынку.

Арганізатары забясьпечваюць удзельнікам аплату за праезд, пражываньне з харчаваньнем, навучаньне й раздаткавыя матэрыялы.

Каб прыняць ўдзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле “Аnkieta-aa”, і даслаць яе на электронны адрас: metodyka2009@gmail.com з пазнакай у тэме “трэнэрскі курс”.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2011 году.

Паводле nastaunik.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары