Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Трэнінг для маладых адукатараў

Adukacyja.info ладзіць трэнінг для маладых* настаўнікаў старэйшых класаў школы, каледжаў ды ВНУ, для выкладчыкаў нефармальных курсаў і ўстаноў дадатковай адукацыі. Асаблівая перавага пры адборы будзе аддадзена выкладчыкам з малых гарадоў і вёсак.

У праграме:

  • Нефармальныя і інтэрактыўныя методыкі правядзення заняткаў;
  • Магчымасці інтэрнэту для адукацыі;
  • Адукацыйныя магчымасці для беларускіх навучэнцаў і настаўнікаў;
  • Асобны блок для настаўнікаў замежных моў: кансультацыі па асаблівасцях падрыхтоўкі да міжнародных моўных тэстаў TestDaF, TOEFL і IELTS.

Гэты трэнінг для Вас, калі:

  • Праца з моладдзю для Вас нешта большае, чым правесці свой занятак і развітацца з вучнямі да наступнага разу;
  • Вы імкняцеся авалодаць найноўшымі методыкамі правядзення заняткаў;
  • Вы жадаеце даведацца больш пра існуючыя магчымасці адукацыі і стажыровак за мяжой і ў Беларусі;
  • Вы хочаце завесці кантакты са сваімі калегамі з іншых куткоў краіны.

Фінансавыя ўмовы: Удзельнікам пакрываюцца выдаткі на дарогу, пражыванне ды харчаванне.

Вядучыя трэнінгу – дасведчаныя адукатары, трэнеры, выкладчыкі, выпускнікі беларускіх і замежных праграм.

Для ўдзелу ў трэнінгу, неабходна запоўніць кароткую апытанку да 11 чэрвеня 2015.

Пра вынікі адбора будзе вядома 12 чэрвеня 2015.


*Узрост адукатараў не мае абмежаванняў.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


6 − 1 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары