Зараз вы тут: Навiны » Сённяшні “Выбар” прысвечаны Астравецкай АЭС

Беларусы маюць шанс выказаць сёння сваё стаўленне да планаў будаўніцтва на тэрыторыі вобласці атамнай станцыі. Для гэтага трэба затэлефанаваць па аднаму з нумароў студыі праграмы “Выбар” альбо даслаць СМС-паведамленне з апісаннем сваёй пазіцыі па гэтым пытанні.

Тэлефонны званок у студыю бясплатны.

СМС-паведамленні на кароткі нумар 9922 будуць прымацца ў другой частцы праграмы пасля блока рэкламы. Дасланыя паведамленні будуць з’яўляцца на тэлеэкране ў інтэрактыўным блоку.

Да ўдзелу ў тэледыскусіі запрошаныя як прыхільнікі, так і праціўнікі будаўніцтва АЭС.

На думку апошніх, будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі ўяўляе сабой небяспеку для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя.

Праграма “Выбар”, прысвечаная планам пабудовы АЭС, пачнецца сёння ў 21.05 на канале АНТ.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары