Зараз вы тут: Навiны » Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый», асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд Імя Льва Сапегі», Фонд развіцця прававых тэхналогій (Украіна), Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Літва) запрашаюць прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, некамерцыйных установаў, іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі да ўдзелу ў навучальных семінарах «Распрацоўка праектных прапановаў для ўдзелу ў праграмах Еўрапейскага Саюза».

 

Удзельнікі семінараў змогуць атрымаць актуальную інфармацыю пра існуючыя для Беларусі праграмы Еўрапейскай Камісіі, атрымаць базавыя веды і навыкі ў галіне праектавання і праграмавання грамадскай і прафесійнай дзейнасці, засвоіць інструменты логіка-структурнага падыходу.

Працяг кожнага семінара – 3 дні.

Колькасць удзельнікаў – да 15 чалавек.

Плануюцца группы для пачаткоўцаў і «прасунутых» удзельнікаў.

Кожны семінар будзе складацца з трох працоўных сесій раз на тыдзень (тыдзень адводзіцца на самастойную працу». Працяг кожнай сесіі – 4 гадзіны.

Серыя бліжэйшых семінараў будзе ладзіцца  9, 16, 23 сакавіка (па серадах), пачатак у 17.00 па адрасе: г. Минск, ул. Багратиона, 39.

Для ўдзелу ў семінарах неабходна адаслаць арганізатарам анкету-заяўку (Анкета_CSI).

Апошні тэрмін – да 28 лютага.

Анкету дасылайце на адрас: tatkova@gmail.com

За інфармацыяй звяртайцеся да Таццяны Кавалёвай: (029) 353 44 45, tatkova@gmail.com .

 

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары