Зараз вы тут: Навiны » Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў у Менску

16 сакавіка ў Менску  Цэнтр прававой трансфармацыі ды Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў ладзяць сэмінар-кансультацыю “Стварэньне й рэгістрацыя некамэрцыйных арганізацыяў”.

Падчас сэмінару будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных  дакумэнтаў.

Усе ўдзельнікі атрымаюць асобнік кнігі “Стварэньне некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі: прававыя аспэкты”.

Трэнэрамі на сэмінары будуць дасьведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамэрцыйнага права: Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі; Юры Чавусаў, Асамблея НДА.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня альбо іншай некамэрцыйнай арганізацыі.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на два электронныя адрасы *: ngo@belngo.info ды smolyanochka@gmail.com  з пазнакай у тэме ліста “Seminar2011”. У заяўцы пазначце імя, прозьвішча, месца жыхарства, тэлефон і, пры магчымасьці, скайп кандыдата, назву арганізацыі альбо ініцыятывы, што ствараецца.

Сэмінар-кансультацыя арыентаваны ў першую чаргу на ініцыятывы горада Менска. Магчымасьць удзелу ў сэмінары ініцыятываў зь іншых гарадоў будзе абгаворвацца асобна зыходзячы з колькасьці атрыманых заявак на ўдзел.

Сэмінар-кансультацыя адбудзецца  ў Менску, пачатак у 15:00 (працягласьць – да чатырох гадзінаў).

Паводле рассылкі belngo.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


+ 3 = 5

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары