Зараз вы тут: Навiны » Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня

Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».

Плануецца правесці:

– 2 семінары-знаёмствы з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў);
– 1 трэнінг для трэнераў (для настаўнікаў і метадыстаў, якія плануюць дзяліцца з калегамі набытым досведам).

У кожным з трох мерапрыемстваў прымуць удзел ад 16 да 18 слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны ўдзел у адукацыйнай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.

Праграма семінара прадугледжвае:

Знаёмства з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў.

Мэтавая аўдыторыя: настаўнікі усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадысты.

Працягласць курсаў: 2 дні х 6–7 гадзін.

Тэрміны правядзення семінараў:

Семінар I: 18–19 ліпеня 2011 г.
Семінар II: 20–21 ліпеня 2011 г.

Мэты семінара:

• пазнаёміць настаўнікаў з канцэпцыяй актыўнай ацэнкі;
• выкласці элементы актыўнай ацэнкі;
• выканаць з удзельнікамі практыкаванні па выкарыстанні актыўнай ацэнкі;
• паспрыяць прыняццю рашэння аб выкарыстанні (ці не) актыўнай ацэнкі.

Меркаваныя вынікі семінара:

Удзельнікі пазнаёмяцца з элементамі актыўнай ацэнкі; вызначацца, ці жадаюць яны выкарыстоўваць актыўную ацэнку ва ўласнай школьнай практыцы; заплануюць падвышэнне сваёй кваліфікацыі ў гэтым кірунку.

Метады, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе навучання: праца ў групах, кароткія лекцыі, мадэляванне. Курсы праводзяцца ў форме семінараў і патрабуюць актыўнасці ад удзельнікаў.

Асноўныя пытанні:

• Чаму неабходна вызначаць мэты урока?
• Чаму вучань павінен ведаць мэты урока?
• Ці трэба агучваць крытэрыі поспеху перад урокам і перад кантрольным заняткам?
• Якую зваротную сувязь павінен атрымліваць вучань ад настаўніка?
• У чым розніца паміж адзнакай і актыўнай ацэнкай?
• Як задаваць вучням добрыя пытанні?
• Як выкарыстоўваць калектыўную ацэнку і самаацэнку?
• Якія перавагі і якія цяжкасці дае выкарыстанне актыўнай ацэнкі?

Вядоўцы: Трэнеры праграмы «Школа навучання» Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Варшава), якія выкарыстоўваюць у сваёй працы актыўную ацэнку.

Праграма вандроўкі ў Варшаву прадугледжвае:

– знаёмства ўдзельнікаў з польскай сістэмай адукацы;.
– наведванне адукацыйных установаў, сустрэчы з настаўнікамі польскіх школ;
– сустрэчу з еўрапейскімі экспертамі па пытаннях рэформы сістэм адукацыі ў краінах Усходняй і
Цэнтральнай Еўропы;
– азнаямленне з мэтамі і метадамі грамадзянскай адукацы, досведам ажыццяўлення навучальных праектаў.

Тэрмін вандроўкі: кастрычнік 2011 года

Арганізатары забяспечваюць:

– Выкладанне ад дасведчаных інструктараў з найлепшых навучальных цэнтраў Польшчы.
– Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі.
– Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара.
– Сертыфікат аб заканчэнні курсу.
– Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.

Даты трэнінгу для трэнераў: 13–17 ліпеня

Для ўдзелу ў трэнінгу для трэнераў запрашаюцца ўдзельнікі семінараў 2009 года па тэме “Актыўная ацэнка”, слухачы аўтарскіх курсаў М.І. Запрудскага па тэме “Актыўная ацэнка”, а таксама новыя настаўнікі і матадысты, зацікаўленыя ў тэме.

(Праграма трэнінгу для трэнераў будзе размешчана пазней на сайце Nastaunik.info)

Падчас семінараў будзе адведзены час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца, жадаеце майстар-клас ці распавесці пра свой педагагічны досвед – пазначце, калі ласка, у анкеце тэму, матэрыялы, якія Вам для гэтага спратрэбіцца. Арганізатары будуць спрыяць у памнажэнні Вашых адукацыйных набыткаў для ўсіх удзельнікаў.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 30 чэрвеня ўключна на адрас metodyka2009@gmail.com .

з сайту http://nastaunik.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


7 − = 6

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары